wd wp Пошук:

Атыла Ёжэф

А́тыла Ё́жэф (венг.: József Attila; 11 красавіка 1905, Будапешт — 3 снежня 1937, Балатонсарса) — венгерскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся на рабочай ўскраіне сталіцы. Бацька, выхадзец з Трансільваніі, пакінуў сям’ю, калі сыну было тры гады. Маці, якая працавала прачкай і прыбіральшчыцай, памерла ў 1919 годзе. Ёжэф падзарабляў з дзіцячых гадоў і змяніў мноства заняткаў, некалькі разоў спрабаваў пакончыць з сабой. Паступіў у 1924 годзе ў Сегедскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філалогію, але быў выключаны за рэвалюцыйныя вершы. Затым вучыўся ў Венскім універсітэце (1925) і Сарбоне (19261927), дзе прачытаў Гегеля і Маркса, адкрыў для сябе паэзію Віёна. Вярнуўся на радзіму ў 1927 годзе, перажыў цяжкі нервовы зрыў. У 1930 годзе ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю. У 1931 годзе пачаў цікавіцца псіхааналізам. У 1933 годзе быў выключаны з партыі сталіністамі. У 1935 годзе зноў перажыў глыбокую дэпрэсію, быў змешчаны ў псіхіятрычную лячэбніцу. У 1936 годзе пачаў выдаваць леварадыкальны часопіс «Довад» (венг.: Szép Szó). У 1937 годзе пазнаёміўся з Томасам Манам, прысвяціў яму верш. Пазней зноў апынуўся ў бальніцы. Скончыў самагубствам, кінуўшыся пад цягнік.

Творчасць

Першы зборнік вершаў «Папрашайка прыгажосці» (1922). Працаваў у жанрах санета, паслання, пейзажнай замалёўкі, балады, оды і інш. У ранніх творах істотны ўплыў экспрэсіянізму і сюррэалізму. Аўтар зборнікаў «Не я крычу» (1925), «Ні бацька, ні маці» (1929), «Пні карчуй і не скуголь» (1931), «Ноч ускраіны» (1932), «Мядзведжы танец» (1934), «Вельмі балюча» (1936). Паэзія мае выразны філасофскі характар, у ёй спалучаюцца гратэск і лірызм, адметная метрычнай і страфічнай разнастайнасцю, асацыятыўнасцю.

Беларускія пераклады

Верш «З чыстым сэрцам» пераклаў Мікола Аляхновіч[7].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Attila Jozsef // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Йожеф Аттила // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Йожеф Аттила // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кінуліся пад цягнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Паэты Венгрыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Сегедскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Камуністы Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў медзье Шомадзь
Катэгорыя·Члены Венгерскай камуністычнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты-самазабойцы