wd wp Пошук:

Сегедскі ўніверсітэт

Сегедскі ўніверсітэт (венг.: Szegedi Tudományegyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Сегед.

Агульная характарыстыка

Заснаваны як Калаcварcкая езуіцкая акадэмія (у сучасным горадзе Клуж-Напока) у 1581 годзе. Установа была адноўлена як універсітэт у 1872 годзе імператарам Францам Іосіфам. Універсітэт пераехаў у Сегед пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1921 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых універсітэтаў краіны. Ён зведаў шматлікія змены на працягу ХХ стагоддзя і ў канчатковым выніку быў падзелены на асобныя незалежныя ўстановы.

Цяперашні ўніверсітэт быў фармальна ўтвораны ў 2000 годзе і складаецца з 12 факультэтаў і 19 школ, якія складаюцца з цэлага шэрагу кафедраў і даследчых груп. Кожны факультэт функцыянуе аўтаномна. У дадатак да гэтага ўніверсітэт таксама кіруе медыцынскім цэнтрам, вучэбным шпіталем і трыма лабараторнымі школамі, якія спалучаюць у сабе функцыі адукацыі і падрыхтоўкі настаўнікаў. Факультэты і звязаныя з імі будынкі не ўтвараюць адзінага кампуса, бо будынкі раскіданыя па цэнтры Сегеда, хоць медыцынскі цэнтр і будынкі факультэта мастацтваў прымыкаюць адзін да аднаго. З’яўляючыся часткай Балонскай сістэмы, большасць спецыяльнасцей дзеліцца на праграмы бакалаўрыяту і магістратуры.

Універсітэт таксама кіруе бібліятэкай Клебельсберга, найбуйнейшай універсітэцкай бібліятэкай у Цэнтральнай Еўропе, і шасцю ўніверсітэцкімі выдавецтвамі. У 2014 фінансавым годзе аперацыйны бюджэт універсітэта складаў 220 мільёнаў долараў ЗША.

Сегедскі ўніверсітэт выхаваў вялікую колькасць выдатных выпускнікоў, у тым ліку Нобелеўскага лаўрэата Альберта Сент-Дзьёрдзы, палітолага Іштвана Біба, паэтаў Атылу Ёжэфа і Дзьюлу Юхаса, біяхіміка Каталін Карыка. У 2014 годзе Сусветны рэйтынг універсітэтаў (англ.: QS World University Rankings) паставіў Сегедскі ўніверсітэт на 501—550 месцы сярод універсітэтаў свету. Яго самай рэйтынгавай прадметнай вобласцю былі сучасныя мовы з пазіцыяй 101—150 па ўсім свеце.

Структура

Зноскі

  1. http://www.u-szeged.hu/sztehirek/2018-majus/atvette-kinevezeset-rovo

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Венгрыі
Катэгорыя·Сегед
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1872 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта