wd wp Пошук:

Арцём Барысавіч Сарока

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Сарока (нар. 1 красавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014.

З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[6], аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[7], аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[8]. У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9]. За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[10].

У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня»[13]. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Бегларану.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[14]. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У сезоне 2022 не трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусу і пераходам фубталістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[15].

У ліпені 2022 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[16].

Міжнародная кар’ера

У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Soroko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Soroko // FBref.com
  3. Artem Soroko // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Сороко АртемБеларуская федэрацыя футбола. Праверана 30 мая 2020.
  5. Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ
  6. Артем Сороко проходит просмотр в “Милсами”
  7. Юрий Пунтус: «Сороко в «Славии» на коротком просмотре со 2 по 7 марта. И мне надо максимально увидеть в нем что-то»
  8. БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду “Ислочи”
  9. “Торпедо-БелАЗ” объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко
  10. Девять футболистов покинули “Торпедо-БелАЗ”
  11. Вратарь БАТЭ перешел в “Слуцк”
  12. “Slutsk”-2018-07-24 Артем Сороко покинул СФК “Слуцк”
  13. Артём Сороко подписал контракт с «Лучом»
  14. Вратарь Сороко подписал контракт с “Витебском”
  15. БФФ наделила Артема Сороко статусом свободного агента и другие решения Комитета по статусу и переходам
  16. Сороко стал футболистом дзержинского “Арсенала”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск