wd wp Пошук:

Беларуская федэрацыя футбола

Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.

Гісторыя

Заснаваная 22 снежня 1989 года. З 1992 года ў складзе Міжнароднага саюза футбольных таварыстваў, а з 1993 года — Саюзу еўрапейскіх футбольных таварыстваў.

Перыяд кіраўніцтва У. Базанава

27 сакавіка 2019 года старшынёй БФФ быў абраны Уладзімір Базанаў[1].

У пачатку 2020 года, падчас пандэміі COVID-19, калі ўсе еўрапейскія чэмпіянаты і большасць сусветных былі спынены, кіраўніцтва АБФФ прыняло рашэнне чэмпіянат Беларусі працягваць[2]. У далейшым асобныя матчы пераносіліся ў сувязі з успышкамі хваробы ў камандах, але не заўсёды: напрыклад, некалькі футбалістаў брэсцкага «Дынама» былі вымушаны гуляць з COVID-19 супраць «Смалявічаў» (16-ы тур) і гродзенскага «Нёмана» (18-ы тур)[3].

У жніўні 2021 года падчас пратэстаў у краіне кіраўніцтва АБФФ не дазваляла масава збірацца заўзятарам у Мінску: адбыліся пераносы гульняў 21-га тура чэмпіяната Беларусі сталічных клубаў «Дынама» і «Мінск»[4]; пазней матчы праходзілі без гледачоў[5].

Вясной 2020 года УЕФА зрабіла заяву, што выплаціць кожнай асацыяцыі, у т.л. АБФФ, 4,3 млн еўра[6]. Аднак, ці атрымала федэрацыя грошы, і калі так, то на што яны былі зрасходаваны, невядома.

За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матчы, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.

Скандалы

У красавіку 2021 года адзін з намеснікаў старшыні федэрацыі Міхаіл Юр’евіч Ботнікаў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія зафіксавалі алкагольнае ап’яненне (1,3 праміль). Быў складзены пратакол па ч.2 арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Структура АБФФ

У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.

Кіруючыя органы:

Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы:

Адміністрацыйны орган:

Орган фінансавага кантролю:

Старшыні

Зноскі

  1. Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ
  2. Богуславская, Александра Коронавируса не боимся: как в Беларуси играют в футбол во время пандемии(руск.) . Deutsche Welle (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.
  3. Футбол. Александр Нойок о коронавирусе в “Динамо”: во время матча мне стало плохо — не мог дышать(руск.) . Прессбол (16 красавіка 2021). Праверана 1 верасня 2021.
  4. Футбол. Чемпионат Беларуси. Матч “Динамо” Мн — “Смолевичи” перенесен(руск.) . Прессбол (7 жніўня 2020). Праверана 1 верасня 2021.
  5. Ближайшие матчи футбольного чемпионата Беларуси пройдут без зрителей на трибунах - АБФФ(руск.) . БелТА (20 жніўня 2020). Праверана 1 верасня 2021.
  6. UEFA releases €236.5m to support its member associations at this difficult time(англ.) . UEFA (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Футбольныя арганізацыі
Спартыўныя арганізацыі Беларусі
Футбол у Беларусі