wd wp Пошук:

Арцём Ісаакавіч Аліханьян

Арцём Ісакавіч Аліханьян (арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան) (11 (24) чэрвеня 1908 года, Тыфліс — 25 лютага 1978 года, Масква[3]) — выдатны армянскі, савецкі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1943). Стварыў школу фізікаў. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.

Родны брат Абрама Ісакавіча Аліханава.

Біяграфія

Аліханьян нарадзіўся ў Тыфлісе ў армянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1931). У 1927—1941 гадах працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1943—1973 гадах — дырэктар Ерэванскага фізічнага інстытута і загадчык кафедры Ерэванскага ўніверсітэта. У 1946—1960 гадах кіраваў таксама кафедрай ядзернай фізікі Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута і лабараторыяй элементарных часціц Фізічнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць

Ерэван

Працы прысвечаны ядзернай фізіцы, фізіцы касмічных праменяў, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц.

У 1934 годзе ў Дзяржаўным фізіка-тэхнічным інстытуце пры ВСНГ уваходзіў у навукова-даследчую групу (Б. С. Джалепаў, А. І. Аліханаў і А. І. Аліханьян), якія ў 1934 годзе аднымі з першых назіралі з’яву штучнай радыеактыўнасці[4].

У тым жа годзе разам з А. І. Аліханавым (сваім братам) і М. С. Казадаевым адкрыў утварэнне электрон-пазітроннай пары ў выніку ўнутранай канверсіі энергіі ўзбуджанага ядра. У 1936 годзе разам з А. І. Аліханавым і Л. А. Арцімовічам эксперыментальна даказаў захаванне энергіі і імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона.

Выявіў у складзе касмічнага выпрамянення інтэнсіўны паток хуткіх пратонаў, інтэнсіўную генерацыю пратонаў хуткімі нейтронамі, адкрыў ліўні новага тыпу — так званыя «вузкія ліўні», атрымаў першыя ўказанні на існаванне часціц з масамі, прамежкавымі паміж масай мюона і пратона, выказаў ідэю пра існаванне ў складзе касмічнага выпрамянення вялікай колькасці нестабільных часціц і г.д.

Адразу пасля адкрыцця мужам і жонкай Жоліа-Кюры штучнай радыеактыўнасці А. І. Аліханьян з супрацоўнікамі адкрылі першы штучны радыеактыўны элемент — крэмній, які выпускаў адмоўныя электроны. Паводле ацэнкі Л. Арцімовіча, дадзенае адкрыццё дазволіла зразумець, чым вызначаецца знак зарада выпушчаных пры бэта-распадзе электронаў[5].

У 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію другой ступені.

Беспартыйны. У 1955 годзе падпісаў «Пісьмо трохсот». Падтрымліваў фізіка, удзельніка дысідэнцкага руху Ю. Арлова[6], уладзіў падарожжа А. Сахарава і А. Бонэр у Арменію[7], меў цесныя кантакты з майстрамі мастацтва (Марцірос Сар’ян, Аруцюн Галенц, Мінас Авецісян), сябраваў з Міхаілам Зошчанкам, Дзмітрыем Шастаковічам[8] і Львом Ландау.

Даследаваў уласцівасці элементарных часціц на паскаральніках, пабудаваў 570-літровую фрэонавую пузырковую камеру. Ажыццяўляў праектаванне і кіраваў збудаваннем у Ерэване электроннага сінхратронаАРУС») на энергію 6 ГэВ, які ўступіў у строй у 1967 годзе. Займаўся стварэннем новых метадаў дэтэктавання і вымярэння імпульсаў часціц высокіх энергій. Распрацаваў новы тып іскравых камер — трэкавую камеру (Ленінская прэмія 1970 года). Заснавальнік (1961) і арганізатар Нор-Амбердскіх вясновых школ па фізіцы элементарных часціц.

З’яўляўся прататыпам галоўнага героя ў мастацкім фільме «Прывітанне, гэта я» (1967)[9], намінаванага на прыз Канскага кінафестывалю.

Ппацы

Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — 1974. — Т. 1. — С. 172–173.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Armenian Concise Encyclopedia — 1990. — Т. 1.
  3. Алиханьян Артём Исаакович Архівавана 9 сакавіка 2014.
  4. Сергиенко В. А Воспоминания об Учителе. К 100-летию со дня рождения Б.С.Джелепова // Санкт-Петербургский университет : журнал. — СПбГУ: издательство СПбГУ, 2010. — В. 3 декабря. — № 16 (3823). — ISSN 1681-1941.
  5. Алиханьян Артём Исаакович(недаступная спасылка)
  6. Воспоминания Ю. Орлова
  7. Е. Боннер До дневников
  8. Л. Окунь, Нор Амберд, Ереван, Москва(недаступная спасылка)
  9. Ну и денек / «Эхо Москвы», 2008
  10. 1 2 Академик Артём Исаакович Алиханьян
  11. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  12. 1 2 Биографические сведения на сайте Академии наук Армении

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ