wd wp Пошук:

Аруцюн Тыратуравіч Галенц

Аруцю́н Тырату́равич Гале́нц (арм.: Հարություն Կալենց) (Каленц, 1910, Кюрун, Асманская Імперыя1967, Ерэван, Армянская ССР) — армянскі мастак і графік.

Біяграфія

Аруцюн Хармандаян (Галенц) нарадзіўся ў горадзе Кюркун Асманскай імперыі ў дваранскай сям’і, што паходзіла з горада Ані. У час генацыда армян 1915 года Аруцюн Галенц асірацеў, дайшоў да Алепа, дзе ў прытулку і захапіўся маляваннем. Мастацкую адукацыю атрымліваў у прыватных майстэрнях, у прыватнасці, у французскага мастака Клода Мішэлье. У 19301946 гг. жыў у Бейруце, стварыў там мастацкую студыю, стаў адным са стваральнікаў Саюза мастакоў Лівана. У чэрвені 1946 года Аруцюн Галенц з сям’ёй, жонкай Армінэ і старэйшым сынам рэпатрыяваўся ў Савецкую Арменію. У 1949 годзе па абвінавачанні ў фармалізме і касмапалітызме ён на тры гады быў выключаны з саюза мастакоў. Меў персанальныя выстаўкі ў Маскве і ў Ерэване.

У ліпені 1962 года ў часопісе «Савецкае мастацтва» быў апублікаваны артыкул Ільі Эрэнбурга пра Галенца. Галенц — адзін з герояў кнігі Андраніка Царукяна «Людзі без дзяцінства…»[1].

Зноскі

  1. Арутюн Галенц глазами Левона Мкртчяна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя мастакі Армянскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі