wd wp Пошук:

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амбарцумян. Віктар Амазаспавіч Амбарцумя́н (18 верасня 1908, Тбілісі — 12 жніўня 1996, Бюракан) — армянскі астраном і фізік, заснавальнік савецкай тэарэтычнай астрафізікі. Акадэмік АН СССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1968, 1978). Замежны член акадэмій навук многіх краін. Дзяржаўныя прэміі СССР 1946, 1950.

Біяграфія

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян нарадзіўся ў Тыфлісе 5 (18) верасня 1908 года. Бацька Амбарцумяна быў філолагам, спрыяў развіццю здольнасцяў сына ў галіне матэматыкі і фізікі. У 1925 годзе ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута. У 1926 годзе, будучы ўжо студэнтам Ленінградскага ўніверсітэта, Амбарцумян апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сонечным факелам. У гады вучобы ўваходзіў у лік карэспандэнтаў-назіральнікаў Рускага таварыства аматараў сусветазнаўства, не з’яўляючыся фармальна яго членам. Па заканчэнні ўніверсітэта паступіў у аспірантуру пры Пулкаўскай абсерваторыі, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. А. Белапольскага з 1928 па 1931 год.

У 1930 году Амбарцумян пабраўся шлюбам з Верай Фёдараўнай Клачыхінай, родам з вёскі Усолле, Салікамскага павета, Пермскай губерні. Яна была прыёмнай дачкой астраномаў Рыгора Абрамовіча і Пелагеі Фёдараўна Шайн (першапачаткова была пляменніцай апошняй).

Пасля заканчэння аспірантуры Амбарцумян працаваў у Ленінградскім універсітэце, дзе ў 1934 годзе заснаваў і ўзначаліў першую ў СССР кафедру астрафізікі. У 1935 годзе без абароны дысертацыі Амбарцумяну была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 19391941 гадах быў дырэктарам абсерваторыі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1941 годзе, будучы прарэктарам Ленінградскага ўніверсітэта, узначальваў даследчы філіял універсітэта ў горадзе Ялабуга, куды былі эвакуіраваны навуковыя лабараторыі ўніверсітэта.

У 1939 году Амбарцумян быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1953 годзе — акадэмікам Акадэміі навук СССР.

У 1943 годзе была створана Акадэмія навук Армянскай ССР. Амбарцумян быў абраны сапраўдным членам і прызначаны яе віцэ-прэзідэнтам, а прэзідэнтам стаў І. А. Арбелі. У 1947 году Амбарцумян быў абраны прэзідэнтам АН Армянскай ССР, пасля чаго абіраўся прэзідэнтам на ўсе тэрміны да 1993 года. З 1993 года стаў ганаровым прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія.

У 1946 году Амбарцумян заснаваў Бюраканскую астрафізічнай абсерваторыі, стаў яе першым дырэктарам і працягваў кіраўніцтва абсерваторыяй да 1988 года.

Амбарцумян быў прэзідэнтам Міжнароднага астранамічнага саюза з 1961 да 1964 гады. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Міжнароднага Савета навуковых саюзаў (1966—1972).

Віктар Амазаспович Амбарцумян памёр 12 жніўня 1996 года ў Бюракане, пахаваны там жа недалёка ад вежы вялікага тэлескопа.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядзернай і тэарэтычнай фізіцы.

Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т. зв. зорныя асацыяцыі).

Міжнародная прэмія ім. В. А. Амбарцумяна

Указам прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна заснавана міжнародная навуковая прэмія імя астрафізіка Віктара Амбарцумяна. Прэмія прысуджаецца за выдатную навуковую працу ў астрафізіцы, а таксама ў прылеглых да яе сферах фізікі і матэматыкі, незалежна ад грамадзянскай прыналежнасці навукоўца. Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады; першым годам прысуджэння прэміі стаў 2010 год. Памер прэміі — 500 тысяч $.[11]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Viktor Amazaspovich Ambartsumian
  3. The Modern Physics of Compact StarsVolkswagen Foundation.
  4. https://www.bao.am/about/about/about.php
  5. Litvinov V. G., Medvedev N. G. Some optimal and inverse problems for orthotropic noncircular cylindrical shells // Journal of Optimization Theory and ApplicationsSpringer Science+Business Media, 1984. — Vol. 42, Iss. 2. — P. 229–246. — ISSN 0022-3239; 1573-2878doi:10.1007/BF00934298
  6. Armenia famous native sons and daughters
  7. Halton C. Arp, Astronomer Who Challenged Big Bang Theory, Dies at 86 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2014. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  8. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  9. 1 2 3 MacTutor History of Mathematics archive
  10. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49360.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  11. Viktor Ambartsumian International Prize

Літаратура

Спасылкі

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (48):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Астраномы Арменіі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Памерлі ў Арменіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Нацыянальныя Героі Арменіі
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі Балгарскай АН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР