wd wp Пошук:

Элементарная часціца

Элемента́рная часці́ца — у сваім першапачатковым значэнні гэта першасная, далей нераскладальная часціца. З элементарных часціц складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізіцы гэты тэрмін звычайна ўжываецца не ў сваім дакладным значэнні, а меней строга — для азначэння вялікай групы драбнейшых часціц матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не з’яўляюцца атамамі або атамнымі ядрамі (выключэнне — пратон).

На цяперашні час налічваецца больш за 400 элементарных часціц.

Усе элементарныя часціцы маюць уласцівасць узаемаператварэння, якое з’яўляецца следствам іх узаемадзеянняў: моцнага, электрамагнітнага, слабага, гравітацыйнага. Узаемадзеянні часціц выклікаюць ператварэнні часціц і іх сукупнасцей у іншыя часціцы і іх сукупнасці, калі такія ператварэнні не забаронены законамі захавання энергіі, імпульсу, моманту колькасці руху, электрычнага зарада і інш.

Асноўныя характарыстыкі элементарных часціц: маса, спін, электрычны зарад, час жыцця, цотнасць, G-цотнасць, магнітны момант, лептонны зарад, ізатапічны спін, CP-цотнасць, зарадавая цотнасць.

Класіфікацыя

Па часе жыцця

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

Па масе

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

Па значэнні спіна

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

Памеры элементарных часціц

Нягледзячы на вялікую разнастайнасць элементарных часціц, іх памеры ўкладваюцца ў дзве групы. Памеры адронаў (як барыёнаў, так і мезонаў) складаюць каля 10−15 м, што блізка да сярэдняй адлегласці паміж кваркамі. Памеры фундаментальных часціц — калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў — у межах хібнасці эксперыменту складаюць: верхняя мяжа дыяметра — 10−18 м. Калі ў далейшых эксперыментах канечныя памеры гэтых часціц не будуць выяўлены, то гэта можа сведчыць пра тое, што памеры калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў блізкія да фундаментальнай даўжыні (якая вельмі верагодна[2] можа аказацца планкаўская даўжынёй, роўнай 1,6·10−35 м).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Фундаментальные частицы и взаимодействия
  2. А. М. Прохоров. Физическая энциклопедия, статья «Фундаментальная длина» (электронная версия)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Элементарныя часціцы