wd wp Пошук:

Леў Давідавіч Ландау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ландау. Леў Давідавіч Ланда́ў (9 (22) студзеня 1908, Баку — 1 красавіка 1968, Масква) — выдатны савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (абраны ў 1946). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1962), медалі імя Макса Планка, Ленінскай і трох Сталінскіх прэмій, Герой Сацыялістычнай Працы. Член Лонданскага каралеўскага таварыства і акадэмій навук Даніі, Нідэрландаў, ЗША (Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук), Французскага фізічнага таварыства і Лонданскага фізічнага таварыства.

 Біяграфія

Нарадзіўся 9 (22) студзеня 1908 г. у Баку, у яўрэйскай сям’і. Бацька — Давід Львовіч Ландау, інжынер-нафтавік. Маці — Любоў Веніамінаўна Ландау. З 1916 г. вучыўся ў бакінскай яўрэйскай гімназіі, дзе яго маці была выкладчыкам прыродазнаўства. Незвычайна таленавіты мэтаматычна, Ландау, жартуючы, казаў аб сабе: «Інтэграваць навучыўся ў 13 гадоў, і дыферэнцыраваць мог заўсёды». У 14 паступіў у Бакінскі ўніверсітэт, дзе вучыўся адначасова на двух факультэтах: фізіка-матэматычным і хімічным. За асабістыя поспехі быў пераведзены ў Ленінградскі ўніверсітэт. Скончыўшы ў 1927 фізічная аддзяленне Ленінградскага ўніверсітэта, Ландау стаў аспірантам, у далейшым супрацоўцам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1926—1927 гг. апублікаваў першыя працы па тэарэтычнай фізіцы.  

У 1929 г. быў у навуковай камандзіроўцы дзеля працягу адукацыі ў Германіі, у Даніі ў Нільса Бора, у Англіі і Швейцарыі. Нільса Бора ён пазней лічыў сваім адзіным настаўнікам. У 1932 г. узначаліў тэарытычны аддзел Украінскага фізіка-тэхнічнага інстытута (УФТІ). Пасля звальнення з Харкаўскага ўніверсітэта ў 1937 г. і выкліканай гэтым забастоўкі фізікаў быў запрошаны ў нядаўна створаны Інстытут фізічных праблем (ІФП) АН СССР і пераехаў у Маскву.

Пасля ад’езду Л. Ландау пачынаецца разгром УФТІ органамі абласнога НКУС, арыштоўваюцца замежныя спецыялісты А. Вайсберг і Ф. Хоутэрманс, у жніўні — верасні 1937 у час так званай «справы УФТІ» былі арыштаваны і расстраляныя фізікі Л. В. Разенкевіч (суаўтар Л. Ландау), Л. В. Шубнікаў, В. С. Горскі.

У красавіку 1938 г. Л. Ландау рэдагуе лістоўку, якая была напісана К. Коцерам і заклікала да звяржэння Сталінскага рэжыму, у якой Сталін названы фашыстскім дыктатарам. Тэкст лістоўкі быў пераданы антысталінскій групе студэнтаў ІФЛІ дзеля распаўсюджання па пошце перад першамайскімі святамі. Гэты намер быў выкрыты органамі бяспекі СССР, і Л. Ландау, Корэц і Ю. Б. Румер былі арыштаваны за антысавецкую агітацыю. У турме Ландау правёў год і был выпушчаны дзякуючы пісьму ў абарону ад Нільса Бора і ўмяшальніцтву Капіцы, які ўзяў Л.Ландау на паруку. Пасля вызвалення і да самай смерці ў 1968 г. Л. Ландау быў супрацоўнікам ІФП.

У 1955 г. падпісаў «Пісьмо трохсот» супраць Т. Д. Лысенкі. У 1962 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію «За піянерскія даследаванні скандэнсаваных асяроддзяў, асабліва вадкага гелію». У тым жа годзе трапіў у страшэнную аўтакатастрофу, атрымаў шматлікія пераломы і правёў у коме 59 сутак. Пасля аварыі амаль што не займаўся навуковай дзейнасцю, але, на думку жонкі і сына, Ландау паступова вяртаўся да свайго нармальнага становішча і ў 1968 г. быў блізкі да таго, каб аднавіць сваю прафесійную дзейнасць.

Меў вельмі рознабаковыя інтэрэсы. Працаваў у сферы квантавай механікі, фізікі цвёрдага цела, магнетызму, фізікі нізкіх тэмператур, фізікі касмічных прамянёў, фізікі атамнага ядра, фізікі элементарных часціц, фізікі плазмы, гідрадынамікі, квантавай тэорыі поля і інш.

Самыя важныя працы

Усяго Л. Ландау напісаў 98 артыкулаў. Поўнае выданне яго прац у 1968 г. складала 2 тамы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (52):
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Падпісалі «ліст трохсот»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі савецкага атамнага праекта
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Расіі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Выкладчыкі МФТІ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Харкава