wd wp Пошук:

Археалагічныя даследаванні ў Гнесічах і Лаўрышаве

Мясцовасць у в. Лаўрышава, дзе вяліся раскопкі. Свята-Успенская царква, пабудавана каля 1775 г. як манастырская.

Археалагічныя даследаванні ў Гнесічах і Лаўрышаве — навуковыя абследаванні і раскопкі, якія вядуцца перыядычна з 1971 г. з мэтай выяўлення і вывучэння першапачатковага селішча Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і іншых помнікаў археалогіі ў вёсках Гнесічы і Лаўрышава і вакол іх (Шчорсаўскі сельскі Савет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

Войшалк засноўвае манастыр. Мініяцюра з Астэрманаўскага І-га тому Ліцэвога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расійскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага МіндоўгаВойшалк (вялікі князь літоўскі ў 12641267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Лаўрышаўскі манастыр з’яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ.

Інвентарны вопіс манастыра, 1601. Фрагмент тытульнага аркуша. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Месцазнаходжанне манастыра з XVI ст. вядома па дакументах. Ён размяшчаўся ў в. Лаўрышава, ля р. Валоўка (левы прыток р. Нёман). Каля 1775 г. у манастыры была пабудавана Свята-Успенская царква, якая існуе і ў наш час. У 1836 г. манастыр быў зачынены, а ў 19131915 гг. і затым у 2007 г. адноўлены ля суседняй в. Гнесічы. Разам з тым, народнае паданне звязвае і заснаванне манастыра ў XIII ст. з мясцовасцю ля Гнесічаў[2].

Каля Гнесічаў першае абследаванне правёў археолаг М. А. Ткачоў (1971), ён выявіў стаянку каменнага веку; а ў 1988 г. археолаг А. М. Кушнярэвіч знайшоў падмуркі манастырскай царквы пачатку XX ст.

Археалагічныя абследаванні ў Лаўрышаве пачаў у 1990 г. А. К. Краўцэвіч, які зрабіў выснову: «На падставе здабытага падчас раскопак археалагічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што мы знайшлі культурны слой Лаўрышаўскага манастыра […]. Нельга выключаць верагоднасць таго, што старажытны Лаўрышаўскі манастыр з самага пачатку знаходзіўся на гэтым месцы […]. Такому меркаванню спрыяюць знаходкі XIVXV стст.[3]»

Археалагічная экспедыцыя ў Лаўрышаве, 2015. Праца на раскопе.

У 20112016 гадах раскопкі ў гэтым жа месцы праводзілі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі, якія складаліся з добраахвотнікаў, пад навуковым кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара гісторыі С. Я. Рассадзіна. Па выніках даследаванняў ім была зроблена выснова, што манастыр дзейнічаў на гэтым месцы з часу заснавання ў XIII ст.[4]

Зноскі

  1. Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкула: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264 — 1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net [Электронны рэсурс] — 2008. — 27 чэрвеня. — Дата доступу: 13.11.2015.
  2. Котельников, А. К вопросу о локализации Лавришевского монастыря / А. Котельников // minds.by [Электронны рэсурс] — Жировичи. — Дата доступу: 30.10.2015. (руск.)
  3. Краўцэвіч, 1996
  4. Пракопчык, Б. Загадкі лаўрышаўскага манастыра // Звязда. — 2015. — 4 жніўня. — Дата доступу праз інтэрнет: 13.11.2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр
Катэгорыя·Гісторыя Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Лаўрышава