wd wp Пошук:

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўцэвіч. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999).

З 1985 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1987 працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам ГрДУ (1994—1995). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 1996—1997). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).

Аляксандр Краўцэвіч у Варшаве, 19 верасня 2013 года

Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».

25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродна сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[1]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[2].

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).

Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[3]

Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Гісторыкі выступілі са зваротам супраць затрымання Алеся Краўцэвіча(нявызн.). Новы час (26 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
  2. Гродзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту(нявызн.). Hrodna Live (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
  3. Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
  4. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы