wd wp Пошук:

Артур Арц фон Штраўсенбург

Арту́р Арц фон Штра́ўсенбург (ням.: Arthur Arz von Straußenburg, 16 чэрвеня 1857, Германштадт, Трансільванія1 ліпеня 1935, Будапешт, Венгрыя) — барон (1917), аўстра-венгерскі генерал-палкоўнік (1918).

Юнацтва і пачатак службы

Арц фон Штраўсенбург паходзіў з шляхетнага саксонскага роду (немцаў, якія перасяліліся ў Трансільванію ў Сярэднія Стагоддзі). Сын эвангелічнага святара. Пасля заканчэння евангелічнай гімназіі ў Германштадте і юрыдычнага вучылішча ў 1878 годзе паступіў добраахвотнікам у аўстра-венгерскую армію. У 1887 годзе скончыў Акадэмію Генштаба, затым знаходзіўся на розных камандных пасадах у Генштабе. У 1912 годзе быў прызначаны камандзірам пяхотнай дывізіі.

Пачатак Першай сусветнай вайны

Яго дывізія з пачаткам баявых дзеянняў вызначылася ў баях пры Камарова. У верасні 1914 года ён быў прызначаны камандуючым 3-м армейскім корпусам. У канцы 1914 — пачатку 1915 гадоў кіраваў сектарам фронту ў раёне Галубкі. У студзені 1915 года ён быў прызначаны камандуючым спецыяльнай армейскай групай, якая пазней увайшла ў склад 11-й германскай арміі пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Арц фон Штраўсенбург камандаваў гэтай групай пры прарыве рускага фронту ў Галіцыі і пры штурме Брэст-Літоўска. У 1916 годзе падчас Брусілаўскага прарыву корпус Арц фон Штраўсенбурга панёс цяжкія страты.

Румынская кампанія

У 1916 годзе Румынія выступіла на баку Антанты і абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі, утварыўся новы фронт — Румынскі. Арц фон Штраўсенбург быў прызначаны камандуючым 1-й арміяй, засяроджанай супраць Румыніі. У яе складзе было ўсяго 10 000 чалавек, і сам Штраўсенбург называў сябе «камандуючым без арміі». 1-я армія Штраўсенбурга ўвайшла ў склад нямецкіх войскаў пад камандаваннем фон Фалькенгайна. У жніўні румынскія войскі пры падтрымцы рускіх часцей пачалі наступленне ў Трансільваніі. 1-я армія Штраўсенбурга прыняла ўдзел у контрнаступленні ў Трансільваніі; маючы ў сваім распараджэнні ўсяго адзін корпус і некалькі дывізій, армія Штраўсенбурга здолела адціснуць румынскія войскі з тэрыторыі Аўстра-Венгрыі.

Начальнік Палявога Штаба

У пачатку 1917 года Арц фон Штраўсенбург быў прызначаны начальнікам Палявога Штаба пры імператары Карле I, фактычна стаўшы галоўнакамандуючым аўстра-венгерскімі войскамі. З 1917 года галоўным фронтам вайны для Аўстра-Венгрыі стаў Італьянскі. На ім адбылася бітва пры Капарэце, у якой аўстра-венгерскія войскі разбілі італьянскія часткі. У 1918 годзе Арц фон Штраўсенбург, будучы ў Германіі, выказаўся за пачатак перамоваў з саюзнікамі. Да канца 1918 года ў аўстра-венгерскай арміі прайшоў працэс раскладання, венгерскія часткі пакінулі свае пазіцыі на фронце і 3 лістапада ваенныя дзеянні спыніліся.

Пасля вайны

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі і завяршэння Першай сусветнай вайны Арц фон Штраўсенбург выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Вене. У 1926 годзе венгерскі ўрад прызначыў яму высокую пенсію і ён пераехаў у Будапешт. У Будапешце Штраўсенбург пісаў мемуары і ўспаміны. Аўтар кніг: «Да гісторыі Вялікай вайны 1914—1918» (Вена — Лейпцыг, 1924), «Барацьба і абарона імперыі» (Вена — Лейпцыг, 1933).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Нарадзіліся ў 1857 годзе
Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалеры Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Памерлі ў 1935 годзе
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Пахаваныя ў Будапешце
Памерлі ў Будапешце
Памерлі 1 чэрвеня
Асобы
Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
Нарадзіліся ў Трансільваніі
Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Памерлі 1 ліпеня
Аўстрыйскія генерал-палкоўнікі
Нарадзіліся 16 чэрвеня
Нарадзіліся ў жудзецы Сібіу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных