wd wp Пошук:

Аўгуст фон Макензен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макензен.

А́ўгуст фон Маке́нзен (ням.: August von Mackensen; 6 снежня 18498 лістапада 1945) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал-фельдмаршал (1915), удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўпраўляючага маёнткам Людовіка Макензена (18171890) і яго жонкі Марыі Луізы Макензен (18241916). Вучыўся ў рэальнай гімназіі ў горадзе Гале.

Ваенная служба

У 1869 годзе ўступіў вольнапісаным ў 2-й лейб-гусарскі полк. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў, быў узведзены ў лейтэнанты і узнагароджаны жалезным крыжом другой ступені.

З 1870 года ў рэзерве, вучыўся ва ўніверсітэце Гале.

У 1873 годзе вярнуўся на службу ў 2-й лейб-гусарскі полк.

З 1880 служыў у Генштабе, з 1887 года камандзір эскадрону 9-га драгунскага палка, з 1888 года — у штабе 4-й дывізіі.

У 18911893 гадах ад’ютант начальніка Вялікага Генштаба генерала Альфрэда фон Шліфена. З 1894 года камандзір 1-га лейб-гусарскага палка, раскватараванага ў Данцыге.

З 1898 года флігель-ад’ютант кайзера. З 1900 года камандзір 1-й лейб-гусарскай брыгады. З 1903 года генерал-ад’ютант і камандзір 36-й дывізіі. З 1908 года камандзір XVII армейскага корпуса.

Першая сусветная вайна

Усходні фронт

Асноўны артыкул: Усходні фронт Першай сусветнай вайны

Падчас наведвання кайзерам Вільгельмам ІІ 11-й арміі. 22 красавіка 1915 года.

З пачаткам Першай сусветнай вайны XVII армейскі корпус уваходзіў у склад 8-й нямецкай арміі пад камандаваннем Максіміліяна фон Прытвіца, а затым Паўля фон Гіндэнбурга. Удзельнічаў у Усходне-Прускай аперацыі. У Гумбіненскай бітве 7 жніўня 1914 года XVII армейскі корпус пад яго камандаваннем, наступаючы ў цэнтры баявых парадкаў 8-й германскай арміі, панёс паражэнне ў сустрэчным баі рускім 3-м армейскім корпусам і ў беспарадку адступіў, нясучы цяжкія страты. Гэтая няўдача прадвызначыла паражэнне немцаў у гэтай бітве.

У канцы жніўня Макензен удзельнічаў у баях пад Таненбергам супраць 6-га рускага корпуса і здолеў замкнуць кола вакол 2-й рускай арміі генерала Самсонава.

У верасні на зыходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі пад камандаваннем Макензена была сфарміравана ўдарная група пад назвай «Макензен».

2 лістапада 1914 года быў прызначаны камандуючым сфарміраванай на ўсходнім фронце 9-й германскай арміяй. 22 лістапада узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Pour le Mérite.

У канцы лістапада — снежні камандаваў арміяй у ходзе Лодзінскай аперацыі, падчас якой армія Макензена выйшла ў тыл рускім войскам. Гэтыя дзеянні вымусілі рускае камандаванне адмовіцца ад наступальных дзеянняў і перайсці да абароны.

Шэраг новых поспехаў Макензена прыдбалі яму славу «пажарнага», яго сталі накіроўваць на самыя адказныя і цяжкія ўчасткі фронту. З 16 красавіка па 15 верасня 1915 года — камандуючы 11-й арміяй, якая здзейсніла Горліцкі прарыў. Кіраваныя ім войскі ўзялі крэпасць Брэст-Літоўск, але пасля гэтага наступленне спынілася.

Сербскі фронт

Асноўны артыкул: Сербская кампанія Першай сусветнай вайны У кастрычніку 1915 года Макензен, які быў прызначаны камандуючым групай войскаў (Heeresgruppe Mackensen) узначаліў германскія, аўстра-венгерскія і балгарскія войскі, сканцэнтраваныя супраць Сербіі. Усяго пад яго камандаваннем было сканцэнтравана 14 германскіх і аўстра-венгерскіх (па Саве, Дунаю, Дрыне) і 6 балгарскіх (па ўсходняй мяжы Сербіі) дывізій. 7 кастрычніка 1915 года Макензен пачаў фарсіраванне Савы і Дуная на фронце Шабац — Рама. 9 кастрычнікa войскі Макензена ўзялі Бялград. 10 лістапада часткі 11-й арміі ўзялі Ніш і злучыліся з 1-й балгарскай арміяй. У выніку праведзенай аперацыі да пачатку снежня ўся тэрыторыя Сербіі была акупаваная.

Румынскі фронт

Асноўны артыкул: Румынская кампанія, 1916-1917

Аўгуст фон Макензен і Цар Балгарыі Фердынанд I у Сафіі. 1916 год.

У апошняй трэці 1916 года пад агульным камандаваннем Макензена былі аб’яднаны германскія, балгарскія і турэцкія войскі, якія дзейнічалі супраць Румыніі з паўднёвага напрамку.

З ілюстраванага часопіса «Іскры» ад 10 ліпеня 1916 года:

12-га кастрычніка да мяжы Румыніі ў Верчаровы (у Жалезных варот) у аўтамабілі прыехаў галоўнакамандуючы аўстрагерманскіх сіл на сербскім фронце генерал Макензен ў суправаджэнні прынца Фюрстэнберга і афіцэраў свайго штаба, якія змясціліся ў двух іншых аўтамабілях. Выклікаўшы пагранічнага афіцэра, Макензен агледзеў Жалезныя Вароты і правёў у гэтым месцы каля двух гадзін, зацікавіўшыся, між іншым, і збудаванымі румынамі траншэямі.[3]

Да канца снежня аб’яднаныя арміі выйшлі на ніжняе цячэнне Дуная і перайшлі да пазіцыйнай вайны. У выніку наступлення Макензена румынская армія была разгромлена, а большая частка Румыніі акупаваная. З пачатку 1917 года Макензен быў прызначаны камандуючым акупацыйнымі войскамі ў Румыніі. З мая па снежань 1918 года ён быў галоўнакамандуючым войскам там жа. Пасля перамір’я ў лістападзе 1918 года быў інтэрнаваны французамі, у якіх знаходзіўся да снежня 1919 года.

У 1920 годзе ва ўзросце 71 год выйшаў у адстаўку.

Жыццё пасля вайны

Аўгуст фон Макензен з сям'ёй. 1929 год.

Удзельнічаў у дзейнасці розных ветэранскіх арганізацый, падтрымліваў Паўля фон Гіндэнбурга на выбарах Рэйхспрэзідэнта 1932 года.

Нацысцкая прапаганда стварыла велізарную папулярнасць Макензена сярод насельніцтва, каб сімвалічна вызначыць пераемнасць паміж Германскай Імперыяй і Трэцім рэйхам. 22 кастрычніка 1935 года генерал-фельдмаршал прыняў падарунак ад Гітлера: 1231 гектараў зямлі (уключаючы лес 150 і 300 акраў возера) і 350 000 рэйхсмарак. Акрамя таго, у 1936 годзе яго прызначылі начальнікам размешчанага ў гарнізоне кавалерыйскага палка.

Былыя ваенныя часта выкарыстоўвалі сувязі з Макензеном, каб дапамагчы людзям, якія церпяць пераслед новым рэжымам. Сам ён асабіста пратэставаў супраць уціску царквы (яго пратэстанцкая набожнасць была катэгарычна несумяшчальная з падтрымкай нацыстамі язычніцкіх культаў). Сам ён асабіста ўмяшаўся ў некаторыя драматычныя выпадкі і выказваўся на карысць пастыраў. Ён таксама пісаў лісты пратэсту супраць зверстваў СС і СА ў нямецкім тыле ў Польшчы.

У пачатку 1940-х гадоў, Гітлер і Гебельс падазравалі састарэлага Макензена ў нелаяльнасці, але не ўжывалі ніякіх рэпрэсій супраць яго. Макензен застаўся перакананым манархістам, і ў чэрвені 1941 года прымаў удзел у пахаванні былога кайзера Германіі Вільгельма II, які памёр у акупаваных Германіяй Нідэрландах.

Макензен з’яўляецца аўтарам мемуараў.

У пачатку 1945 года фельдмаршал бег з жонкай у Ніжнюю Саксонію і памёр там 8 лістапада 1945 года, усяго за месяц да свайго 92-га дня нараджэння. Ён быў пахаваны на гарадскіх могілках горада Цэле.

Ролю Макензена ў Трэцім рэйху цяжка ацаніць, бо менавіта ён быў пасярэднікам паміж эпохай 2 і 3 Рэйха. Аднак яго прынцып трымацца далей ад нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі вызначаецца перш за ўсё тым, што ён быў чалавекам «старой эпохі».

Памяць

Імя Макензена па гэты дзень акружана пашанай у Германіі, ён лічыцца адным з самых таленавітых ваеначальнікаў Першай сусветнай. У пасляваеннай Нямеччыне яго вялікая папулярнасць ўсяляк падагравалася нацысцкай прапагандай.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 August von Mackensen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ілюстраваны часопіс «Іскры Нядзеля» ад 10 ліпеня 1916 года: № 27

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы (Германская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных