wd wp Пошук:

Брусілаўскі прарыў

Брусі́лаўскі прары́ў ( Луцкі прарыў, 4-я Галіцыйская бітва , 22 мая (4 чэрвеня) 1916 — 7 (20) верасня 1916) — франтавая наступальная аперацыя Паўднёва-Заходняга фронту Рускай арміі пад камандаваннем генерала А. А. Брусілава падчас Першай сусветнай вайны, падчас якой было нанесена цяжкае паражэнне арміям Аўстра-Венгрыі і Германіі і занятыя Букавіна і Усходняя Галічына.

Для адбіцця рускага наступлення Цэнтральныя дзяржавы перакінулі з Заходняга, Італьянскага і Салоніцкага франтоў 31 пяхотную і 3 кавалерыйскія дывізіі (больш за 400 тыс. штыкоў і шабляў), што палегчыла становішча саюзнікаў у бітве на Соме і выратавала церпячую паражэнне італьянскую армію ад разгрому. Пад уплывам рускай перамогі Румынія прыняла рашэнне аб уступленні ў вайну на баку Антанты.

Вынікам Брусілаўскага прарыву і аперацыі на Соме стаў канчатковы пераход стратэгічнай ініцыятывы ад Цэнтральных дзяржаў да Антанты. Саюзнікам удалося дамагчыся такога ўзаемадзеяння, пры якім на працягу двух месяцаў (ліпень—жнівень) Германіі даводзілася накіроўваць свае абмежаваныя стратэгічныя рэзервы і на Заходні, і на Усходні фронт.

Зноскі

  1. Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005. — стр. 428
  2. Там жа. — Стар. 430

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Бітвы Германіі
Ліпень 1916 года
Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Бітвы Аўстра-Венгрыі
Чэрвень 1916 года
Жнівень 1916 года
Верасень 1916 года
Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Бітвы Расійскай імперыі
Бітвы Першай сусветнай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Канфлікты 1916 года
Германія ў Першай сусветнай вайне