wd wp Пошук:

Арляк звычайны

Арля́к звычайны[1], Арляк[2] (Pteridium aquilinum) — від папарацей роду Арляк (Pteridium) сямейства Dennstaedtiaceae.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.

Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрытае эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.

Экалогія

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах, у гарах на вышыні да 3000[3] м. На тэрыторыі Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі[4] (Мурманская вобласць, Рэспубліка Комі[5], Малдовы[4] і Украіны (Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая, Палтаўская і Чарнігаўская вобласці[4]).

Значэнне і выкарыстанне

Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал), і дэкаратыўная расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.

Раней выкарыстоўваўся ў якасці паліва, дахавага матэрыялу[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pteris aquilina
  3. 1 2 3 Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз.(руск.)
  4. 1 2 3 4 5 Орляк обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Pteridium aquilinum (L.) Kuhn // ИАС «ООПТ России» (руск.) )

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Папараці
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны