wd wp Пошук:

Марыя Тальёні

Марыя Тальёні (італ.: Maria Taglioni; 23 красавіка 1804, Стакгольм — 22 красавіка 1884, Марсель) — славутая балерына XIX стагоддзя, прадстаўніца італьянскай балетнай дынастыі Тальёні ў трэцім пакаленні, адна з цэнтральных фігур балета эпохі рамантызму.

Марыя нарадзілася ў сям’і балетмайстра і харэографа Філіпа Тальёні. Унучка прыдворнага спевака Крыстафера Крысціяна Карстэна, саліста Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Марыя вучылася ў Вене, Стакгольме, а затым у Парыжы ў Франсуа Кулона. Пазней бацька займаўся з Марыяй сам. У 1822 годзе ён паставіў балет «Прыём маладой німфы да палаца Тэрпсіхоры», з якім Марыя дэбютавала ў Вене. Танцорка адмовілася ад уласцівых у той час балету цяжкіх нарадаў, парыкоў і грыму, выходзячы на ​​сцэну толькі ў сціплай лёгкай сукенцы.

Парыжскую публіку Марыя заваявала ў 1827 годзе ў «Венецыянскім карнавале», з тых часоў яна часта танчыла ў парыжскай Гранд-Опера. Затым яна танчыла ў Лондане, у тэатры Ковент-Гардэн. У сакавіку 1832 года ў парыжскай Гранд-Опера адбылася прэм’ера балета «Сільфіда», адзначыла пачатак эпохі балетнага рамантызму. Менавіта яна тады ўвяла ў балет пачку і тады ж упершыню прадэманстравала танец на пуантах-пальцах ног.

Наступныя пятнаццаць гадоў Марыя Тальёні гастралявала па ўсёй Еўропе: ад Лондана да Берліна і ад Мілана да Санкт-Пецярбурга. Яе рэпертуар складаўся, пераважна, з пастановак бацькі. Лепшыя ролі яе былі ў балетах: «Бог і Баядэрка», «Сільфіда», «Зефір і Флора».

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Marie Taglioni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Тальони Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. http://runeberg.org/nfch/0161.html
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Артысты балета Італіі
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Марселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета Францыі