wd wp Пошук:

Жорж Эжэн Асман

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Жорж Эжэн Асман (Хаўсман) (фр.: Georges Eugène Haussmann), больш вядомы як барон Асман (baron Haussmann), (27 сакавіка 1809, Парыж — 11 студзеня 1891, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэфект дэпартамента Сена (18531870), сенатар (1857), член Акадэміі прыгожых мастацтваў (1867), горадабудаўнік, шмат у чым вызначыў сучаснае аблічча Парыжа.

Біяграфія

Асман нарадзіўся 27 сакавіка 1809 ў Парыжы, у пратэстанцкай сям’і нямецкага паходжання. Вучыўся ў калежы Генрыха IV, затым вывучаў права, паралельна займаючыся музыкай. У 1830 г. атрымаў пасаду супрэфекта Нерака.

У 1853 стаў прэфэктам дэпартамента Сена; захоўваў гэтую пасаду да 1870. Па загаду Напалеона III уладкаваў для прагулак парыжан Булонскі лес і некалькі паркаў у самым Парыжы, у прыватнасці паркі Мансуры і Бют-Шамон.

Перабудаваў шэраг населеных кварталаў, знясучы мноства старых (у тым ліку сярэднявечных) дамоў і праклаўшы многія, якія набылі пазней папулярнасць, бульвары. У агульнай складанасці пад кіраўніцтвам Асмана было рэарганізавана каля 60 % нерухомай маёмасці Парыжа.

У 1865 на свае працы Асман атрымаў крэдыт у 250 млн франкаў, у 1869 — яшчэ адзін, на 260 млн франкаў. Пры ўрадзе Эміля Аліўе барон Асман быў адлучаны ад пасады.

Асман памёр у Парыжы 11 студзені 1891 г.. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Яго імем названы адзін з бульвараў у цэнтры Парыжа.

Горадабудаўнічыя працы барона Асмана ў Парыжы

Асноўны артыкул: Асманізацыя Парыжа Напалеон III прызначыў Жоржа Асмана прэфектам дэпартамента Сена ў 1853 г. Атрымаўшы карт-бланш ад манарха, Асман практычна перакраіў вулічную сетку Парыжа, разбурыўшы большую частку старога Парыжа для стварэння восяў, якія пранізваюць сталіцу і адкрываюць цудоўныя выгляды (перспектывы) на многія манументы горада. Усе горадабудаўнічыя працы мелі пад сабой сацыяльныя і ваенныя прычыны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 http://www.senat.fr/senateur-2nd-empire/haussmann_georges_eugene0103e2.html
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 189.
  4. Bauer P. Deux siècles d’histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 408. — ISBN 978-2-914611-48-0
  5. http://www.publicroire.com/blog/un-jour-dans-l-histoire/20-janvier-1709-au-pere-la-chaise#.VBV9ZRYgT6K

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Францыі