wd wp Пошук:

Фані Эльслер

Фані Эльслер (сапр. імя Францыска Эльслер; ням.: Fanny Elßler; 23 чэрвеня 1810, Вена — 27 лістапада 1884, Вена) — аўстрыйская танцоўшчыца балета, прадстаўніца рамантычнага балетнага мастацтва. Разам з Марыяй Тальёні, Фані Эльслер была найвядомай балярынай XIX стагоддзя.

Біяграфія

Вучылася ў балетмайстра Ж. Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 годзе дэбютавала ў Вене, выступала ў тэатрах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш.

Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К. Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.

У Вене пазнаёмілася з Самуэлем Кастравіцкім. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.

Зноскі

  1. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Эльслер Фанни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Гітцынгскіх могілках
Катэгорыя·Артысты балета Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе