wd wp Пошук:

Каштан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каштан (значэнні).

Кашта́н (Castanea) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства букавых. Аб’ядноўвае 14 блізкароднасных відаў.

Вышыня да 35 м. Кара бранзаватая. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, у агульных коласападобных суквеццях, якія маюць выгляд каташкоў. Мужчынскія суквецці ўяўляюць сабой коласападобныя ўтварэнні. На галоўнай восі размешчаны мужчынскія кветкі па 3-7 у дыхазіях. Жаночыя кветкі сабраны ў 3-кветкавыя дыхазіі, якія сядзяць у па-зухах покрыўных лістоў. Увесь дыхазій акружаны масіўнай плюскай, якая амаль даверху ахоплівае кветкі. Пры выспяванні пладоў плюска расшчапляецца на 2-4 створкі з вострымі вырастамі. Размяшчэнне створак адпавядае размяшчэнню прыкветнікаў дыхазія бакавых кветак. Плюска каштана мае ліставую прыроду. Плод з 1-3 арэшкаў.

Жывуць да 1000 гадоў.

Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Амерыцы, Усходняй Азіі. На Беларусі, у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН інтрадукаваны каштан пасяўны (Castanea sativa).

Плады каштана ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасці. З драўніны каштана пасяўнога можна вырабляць бочкі, мэблю.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Букавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядомыя арэхі і семечкі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Флора Еўразіі