wd wp Пошук:

Каменнавугальны перыяд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Carbon.

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Каменнавугальны перыяд, скарочана карбон (С) - перадапошні (пяты) геалагічны перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 358,9 ± 0,4 гадоў таму, скончыўся 298,9 ± 0,15 гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, каля 60 млн гадоў. Назву атрымаў з-за моцнага ўтварэння вугалю ў гэты час.

Палеагеаграфія

Упершыню з’яўляюцца абрысы найвялікшага суперкантынента ў гісторыі Зямлі - Пангеі. Пангея ўтварылася пры сутыкненні Лаўразіі (уключала Паўночную Амерыку і Еўразію) са старажытным паўднёвым суперкантынентам Гандванай. Незадоўга да сутыкнення Гандвана павярнулася па гадзіннікавай стрэлцы, так што яе ўсходняя частка (Індыя, Аўстралія, Антарктыда) перамясцілася на поўдзень, а заходняя (Паўднёвая Амерыка і Афрыка) апынулася на поўначы. У выніку павароту на ўсходзе з’явіўся новы акіян - Тэтыс, а на захадзе зачыніўся стары - акіян Рэя. У той жа час акіян паміж Балтыкай і Сібір’ю станавіўся ўсё менш; неўзабаве гэтыя кантыненты таксама сутыкнуліся.

Флора і фауна

На працягу карбону з’явіліся сярод бязхрыбтовых: новыя атрады фарамінефер, перадняжаберныя і лёгачныя гастраподы, сярод пазваночных - рэптыліі (кацілазаўры і зверападобныя), сярод вышэйшых раслін - розныя голанасенныя: іглічныя, кардаітавыя і цыкадавыя.

Масавых выміранняў не назіралася. Вымерлі толькі некаторыя галаваногія малюскі, текаідэі і грапталіты (стэрэасталанаты).

У цэлым карбон характарызуецца росквітам многіх груп арганізмаў, такіх як, фарамініферы - фузулініды, каралы - табулятаідэі, хетэціды і ругозы, сярод малюскаў - гастраподы, науцілаідэі са спіральнай ракавінай, амонаідэі (гонааціты), мшанкі, замкавыя брахіяподы - прадукціды і спірыфірыды, марскія лілеі і старажытныя марскія вожыкі, таксама росквіт адчуваюць земнаводныя (сцегацэфалы), членістаногія (у асаблівасці казуркі) і вышэйшыя расліны (дзераза і хвашчы). У морах панавалі разнастайныя храстковыя рыбы (акулы і брадыядонты). Некаторыя акулы (напрыклад, камподусы) маглі дасягаць даўжыні да 13 метраў. Захоўваліся праснаводныя кісцяпёрыя. Рызод, напрыклад, дасягаў 8 метраў у даўжыню і быў самым страшным драпежнікам прэсных вод.

Адзначаецца вялікая разнастайнасць амфібій. Эагірынус - буйнае, да 4,5 м даўжынёй, земнаводнае, - магчыма, паляваў на манер алігатара. А 15-сантыметровы мікрабрахій харчаваўся драбнюткім жывёлам планктонам. У бранхіазаўра, падобнага на апалоніка, былі жабры. Заураплеўра і сцынказавр больш нагадвалі трытонаў. Акрамя асноўных груп «амфібій» - батрахаморфаў і рэптыліяморфаў - існавалі разнастайныя нешматлікія групы.

Літаратура

Гл. таксама

Партал:
Палеазой

Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад)
Кембрый (570—500) Ардовік (500—440) Сілур (440—410) Дэвон (410—360) Карбон (360—285) Перм (285—250)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Каменнавугальны перыяд
Катэгорыя·Геалагічныя перыяды
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе