wd wp Пошук:

Туя

Ту́я[1] (Thuja) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых.

Батанічнае апісанне

Вышыня дрэў 7—11 м (часам да 20 м), дыяметр да 30 см (у асобных экзэмпляраў да 90 см). Крона вузкапірамідальная. Ігліца на галінках лускападобная з васкавым налётам, накрыж супраціўная. Мужчынскія шышкі дробныя, круглыя, жаночыя — вялікія, яйкападобныя або прадаўгаватыя.

Ценевынослівая расліна. Жыве да 100 гадоў.

Арэал

Радзіма Паўночная Амерыка.

На Беларусі інтрадукавана туя заходняя, ці негніючка (Thuja occidentalis) і туя складкавая, або гіганцкая (Thuja plicata). Часцей вырошчваюць тую заходнюю і яе садовыя формы. Ва ўмовах Беларусі схільная да кушчэння. Каштоўная парода для азелянення населеных пунктаў. Устойлівая да гарадскіх умоў, выносіць падстрыганне.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіпарысавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum