wd wp Пошук:

Цюльпаннае дрэва

Цюльпаннае дрэва, лірыядэдран (Liriodendron) — род кветкавх раслін сямейства магноліевыя.

Апісанне

Вышыня да 50-60 м. Лісце лірападобнае, лопасцевае, бліскучае. Кветкі адзіночныя, на канцах галін, буйныя. Плод арэшкападобны.

Пашырэнне

Існуюць 2 віды з разарваным арэалам. Амерыканскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron tulipifera) паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Кітайскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron chinense) у натуральных умовах расце ў Кітаі і на поўначы Індакітая. У выкапнёвым стане вядомыя з верхнега мелу.

Злева направа
Ствол Liriodendron tulipifera
Ліст Liriodendron chinense
Кветка Liriodendron tulipifera

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. Драўніна прыдатна для вырабу мэблі, музычных інструментаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Магноліевыя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара