wd wp Пошук:

Антанін Леапольд Дворжак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дворжак.

Антанін Леапольд Дворжак (чэшск.: Antonín Leopold Dvořák; 8 верасня 1841, Нелахазевес, Аўстрыйская імперыя — 1 мая 1904, Прага, Аўстра-Венгрыя) — чэшскі кампазітар , дырыжор, педагог; заснавальнік (разам з Б. Сметанам) чэшскай музычнай класікі, стваральнік нацыянальнай сімфоніі. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1890).

Міжнароднае прызнанне атрымаў пасля стварэння серыі «Славянскіх танцаў» (18771886). Ён быў дырэктарам Нацыянальнай кансерваторыі ў Нью-Ёрку (18921895). Напісаў 9 сімфоній, оперы, уключаючы «Русалку» (1900), вялікія творы для хору, «Карнавал» (18911892), канцэрты для скрыпкі і віяланчэлі, камерную музыку, п’есы для фартэп’яна, рамансы. Яго рамантычная музыка пашырыла класічныя традыцыі Бетховена і Брамса і паказала велізарныя магчымасці чэшскага фальклору.

Біяграфія

Будынак у Нелахазевесе, дзе нарадзіўся кампазітар

Нарадзіўся ў Нелахазевесе, прыгарадзе Прагі ў сям’і мясніка, уладальніка заезнага двара. З дзіцячых гадоў старанна займаўся ігрою на скрыпцы. У 1853 годзе пераехаў да свайго дзядзькі ў невялікае мястэчка Злоніцэ; дзе працягваў займацца музыкай, беручы ўрокі гульні на фартэпіяна, скрыпцы і альце ў Лумана. У 1857 годзе Дворжак пераехаў у Прагу і паступіў у Школу арганістаў, дзе пачаў складаць музыку. У яго першых кампазіцыях адчуваецца ўплыў кампазітараў-рамантыкаў Р. Шумана, Ф. Ліста, Р. Вагнера. Яго настаўнікамі былі І. Звонарж і Ф. Блажэк.

Скончыўшы школу, Дворжак працаваў спачатку ў пражскім канцэртным ансамблі, а затым у адкрытым у 1862 годзе чэшскім «Часовым тэатры», якім кіраваў вядомы кампазітар Б. Смятана. У 1860-х гадах Дворжак напісаў шэраг камерных і сімфанічных твораў — струнны квінтэт, струнны квартэт, сімфоніі до мінор «Злонніцкія званы» і сі-бемоль мажор, а таксама для стварэння першай оперы — «Альфрэд», завершанай у 1870 годзе.

Афіша прэм'еры фартэпіяннага канцэрта Дворжака op.33

У 1871 годзе Дворжак пакідае працу ў аркестры і прысвячае сябе цалкам кампазітарскай працы. У гэтым жа годзе адбылося першае публічнае выкананне вакальных твораў Дворжака, а на наступны, 1872-гі год — выкананне толькі што завершанай оперы «Кароль і вугальшчык» пад кіраўніцтвам Б. Смятаны і фартэпіяннага квінтэта.

У 1873 годзе А. Дворжак ажаніўся з А. Чармаковай, харысткай Часовага тэатра, з якой яны выхавалі дзевяць дзяцей. Матэрыяльныя цяжкасці прымушаюць Дворжака займацца прыватнай педагагічнай дзейнасцю, а таксама працаваць арганістам у касцёле Св. Войцеха. Аднак у гэтыя гады творчасць Дворжака паступова заваёўвае прызнанне — ў 1874 годзе была ажыццёўлена прэм’ера сімфоніі сі-бемоль мажор і другой рэдакцыі оперы «Кароль і вугальшчык», ў 1876 годзе — оперы «Ванда».

У 1875 годзе, дзякуючы садзейнічанню І. Брамса Дворжаку ўдалося атрымаць дзяржаўную стыпендыю, якая значна палепшыла яго матэрыяльны дабрабыт і дазволіла засяродзіцца на творчай дзейнасці. І. Брамс дапамог маладому кампазітару і ў публікацыі яго твораў у вядомага венскага выдаўца Зімрака. У гэтыя гады Дворжак ужо быў аўтарам шматлікіх твораў — сімфоній, опер, канцэртаў, камерных інструментальных і вакальных твораў. Ён прымаў удзел у многіх падзеях грамадскага жыцця Прагі, збліжаецца з перадавымі дзеячамі чэшскай інтэлігенцыі.

У васьмідзясятыя гады Дворжак пачынае гастрольную дзейнасць як дырыжор-выканаўца ўласных твораў. У 1883 годзе ён здзяйсняе паездку ў Гамбург, дзе адбылася пастаноўка яго оперы «Хітры селянін». У 1884 годзе ён здзяйсняе сваю першую з дзевяці паездак у Англію, дзе ён выступае як піяніст і як дырыжор. У 1888 годзе ў Празе адбываецца знаёмства Дворжака з П. І. Чайкоўскім, што прыязджаў у Прагу. Гэта знаёмства спрыяла паездцы Дворжака ў Расію; ў 1890 годзе ён дырыжыраваў у Маскве і Пецярбургу канцэртамі са сваіх твораў. З 1891 года Дворжак вядзе педагагічную працу ў Пражскай кансерваторыі.

У 1892—1895 гадах Дворжак жыве ў ЗША, дзе ўзначальвае Нацыянальную кансерваторыю ў Нью-Ёрку. Ён дае аўтарскія канцэрты ў Бостане, выступае на сусветнай выстаўцы ў Чыкага. Значны поспех у ЗША набыла яго дзявятая сімфонія — «З Новага Свету», у аснову якой леглі інтанацыі народных негрыцянскіх і індзейскіх матываў. Асаблівую папулярнасць сярод амерыканцаў гэтая сімфонія атрымала і таму, што яна стала першым значным сімфанічным творам, у якім былі выкарыстаны амерыканскія народныя матывы.

Па вяртанні на радзіму Дворжак зноў выкладае ў Пражскай кансерваторыі, а ў 1901 годзе робіцца яе дырэктарам. У апошнія гады жыцця ён працягвае інтэнсіўную творчую працу; піша оперу ў народным духу «Чорт і Кача» (пост. 1899, Прага), паэтычную казачную оперу «Русалка» (пост. 1901, Прага), якія з поспехам ідуць і на нашай сцэне, 2-гі віяланчэльны канцэрт, які займае ганаровае месца ў рэпертуары віяланчэлістаў.

У 1894 годзе Дворжак вяртаецца на радзіму. Памёр кампазітар у Празе 1 мая 1904 года ад кровазліцця ў мозг. Пахаваны на Вышаградскіх могілках.

Творчасць

Статуя А. Дворжака ў Празе

Разам з Берджыхам Смятанай Антанін Дворжак лічыцца выдатным прадстаўніком чэшскай кампазітарскай школы. Яго творчая спадчына ахоплівае розныя жанры — сімфоніі (самая вядомая — мі мінор «З новага свету» op. 95, 1893), струнны квартэт, оперы (самая вядомая — «Русалка»), сімфанічныя паэмы, песні, імшы, фартэпіянныя творы і інструментальныя канцэрты, у прыватнасці вядомы — віяланчэльны канцэрт сі мінор op.103, пра які І. Брамс пісаў наступнае: «Калі б ведаў, што віяланчэль здольная да такіх рэчаў, сам напісаў бы гэты канцэрт»

Дворжак шырока выкарыстаў жанравыя і рытмаінтанацыйныя асаблівасці чэшскага і мараўскага музычнага фальклору. Рысы нацыянальнай самабытнасці выявіліся ў камічнай оперы «Кароль і вугальшчык», патрыятычным гімне «Спадчыннікі Белай Гары» для хору і аркестра і вакальных «Мараўскіх дуэтах»; асабліва ярка нацыянальны характар адчувальны ў «Славянскіх танцах» (першапачаткова для фартэпіяна ў 4 рукі, пазней для аркестра, і іншых інструментаў) і «Славянскіх рапсодый».

Магіла А. Дворжака на Вышаградскіх могілках у Празе

Шэраг твораў Дворжака прысвечаны гістарычнаму мінуламу Чэхіі і нацыянальна-вызваленчым памкненням народа; сярод іх — араторыя «Святая Людміла», «Гусіцкая ўверцюра», музыка да спектакляў драматычнага тэатра, у тым ліку да п’есы «Ёзаф Каятан Тыл». Оперы Дворжака разам з операмі Б. Смятаны складаюць аснову нацыянальнага музычна-тэатральнага рэпертуару.

Амерыканскія ўражанні аддюстраваў у сімфоніі «3 Новага Свету» (1893) і іншых творах, у якіх на аснове своеасаблівага індывідуальнага стылю ўзнавіў характар і некаторыя інтанацыйныя асаблівасці негрыцянскага і індзейскага музычнага фальклору.

Каштоўным укладам у сусветную музычную культуру з’яўляюцца сімфоніі Дворжака, заклалі падмурак нацыянальнага сімфанізму, канцэрт для віяланчэлі з аркестрам і камерна-інструментальныя творы (трыо «Думкі»). Многія творы Дворжака прыцягваюць жыццярадаснасцю, цёплым лірызмам, мяккім гумарам, адлюстроўваюць карціны чэшскай прыроды і побыту. Своеасаблівы свет чэшскіх казак і легенд раскрываецца ў сімфанічных паэмах «Вадзянік», «Напаўзораніця» і інш.

У Празе працуюць таварыства і музей яго імя (з 1932). У Нелахазевесе ў доме, дзе нарадзіўся Дворжак, таксама адкрыты музей. Імя Дворжака носіць адзін з пражскіх квартэтаў.

Нумарацыя

Тытульны ліст аўтографа дзевятай сімфоніі.

Многія творы Дворжака былі пранумараваны самім кампазітарам — гэта нумарацыя па опусах (лац.: Opus — Сачыненне). Але яна не адлюстроўвае сапраўднага парадку іх стварэння ці хаця б публікацыі. Каб дамагчыся лепшых продаж не вельмі вядомых кампазітараў, выдаўцы, у тым ліку Зімрок, які друкаваў Дворжака, часта выставлялы раннім работ большы опус, чым варта было б пры правільнай нумарацыі. З іншага боку, сам Дворжак часам даваў новаму твору ранні опус, каб прадаць яго аднаму выдаўцу ў абыход кантракту з іншым. Выдатным прыкладам апошняга выпадку з’яўляецца «Чэшская сюіта», якую ён, не жадаючы аддаваць Зімроку, апублікаваў як op. 39 замест op. 52. Яшчэ больш ускладняе арыентаванне ў спадчыне Дворжака той факт, што падобныя махінацыі прыводзілі да з’яўлення некалькіх твораў пад адным і тым жа опусам. Так здарылася, напрыклад, з op. 12: першапачаткова адносіўся да оперы «Кароль і вугальшчык» (1871), ён апынуўся пастаўлены і пад заснаванай на ёй канцэртнай уверцюрай Фа-мажор (1871), а затым таксама пад струнным квартэтам № 6 ля-мінор (1873), фурыянтам Соль мінор для фартэпіяна (1879) і думка да-мінор для фартэпіяна (1884). І, зноў жа, існуюць адваротныя выпадкі, калі адна і тая ж праца атрымлівала некалькі розных (да трох) опусаў у розных выдаўцоў.

Асабліва запутанна нумарацыя дзевяці сімфоній Дворжака. Гэта адбылося таму, што яны былі першапачаткова пранумараваны ў парадку публікацыі, а не складання. Аднак першыя чатыры былі апублікаваны пазней наступных пяці, Якія, у сваю чаргу, публікаваліся не ў парадку іх напісання. Такім чынам, сімфонія «З Новага свету» была надрукавана як № 5, затым стала вядомая як № 8 — і толькі пасля каталагізацыі 1950-х гадоў, калі была ў агульны кошт была ўключана якая лічылася страчанай першая сімфонія, стала вядомая як № 9.

Парадак публікацыі сімфоній наступны.

Парадак першага выканання сімфоній таксама адрозніваецца.

Усе творы Дворжака былі храналагічна каталагізаваны Я. Бургхаўзерам у выдадзенай у 1960 годзе ў Празе кнізе «Антанін Дворжак. Тэматычны каталог. Бібліяграфія. Агляд жыцця і творчасці»[7]. Па прозвішчы складальніка скарочана католагавы нумар пішацца з лацінскай літарай B (ням.: Burghauser; напрыклад, Сімфонія № 9 op. 95 — B.178). У сучасным музыказнаўстве, аднак, разам з гэтай нумарацыяй працягваюць ужывацца і опусы — збольшага па звычцы, а збольшага для палягчэння працы са старымі выданнямі. Часцей сустракаюцца опусы ў Афішы і канцэртных праграмы.

Сімфоніі

Пры жыцці Дворжака былі выдадзены толькі пяць апошніх яго сімфоній, хоць папярэднія тры і былі выкананы. Першую ж сам аўтар лічыў незваротна страчанай. Гэта занесла блытаніну ў нумарацыю, і толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя была ўсталявана верная паслядоўнасць напісання.

Прызнанне

У 1950-х гадах у Чэхаславакіі было выдадзена поўны збор твораў Дворжака (гал. рэдактар А. Шоурэк, з 1956 — Ф. Барташ). У Празе існуе таварыства Дворжака, а таксама яго музей, музеі Дворжака былі заснаваны і ў іншых гарадах Чэхаславакіі, у прыватнасці ў Нелахазевесе ў доме, дзе нарадзіўся кампазітар. Імя Дворжака носіць адзін з струнных квартэтаў Прагі. Творы А. Дворжака ўвайшлі ў рэпертуар многіх музычных калектываў, а дзявятая сімфонія стала таксама неад’емнай часткай навучальнага рэпертуару маладых дырыжораў-сімфаністаў.

Творы

Оперы

Для сімфанічнага аркестра

Інструментальныя канцэрты

Вакальна-інструментальныя творы

Камерныя творы

Для фартэпіана

Песні і рамансы

Мультымедыя

Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам сі мінор, 1-а частка
Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам сі мінор, 2-а частка
Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам сі мінор, 3-я частка
Карнавальная ўверцюра, Op. 92
Performed by the Skidmore College Orchestra. Courtesy of Musopen
Сімфонія № 9 мі мінор 'З Новага Свету', Op. 95 — I. Adagio — Allegro Molto
Выконвае аркестр Skidmore College, матэрыялы сайта Musopen
Сімфонія № 9 мі мінор 'З Новага Свету', Op. 95 — II. Largo
Выконвае аркестр Skidmore College, матэрыялы сайта Musopen
Сімфонія № 9 мі мінор 'З Новага Свету', Op. 95 — III. Molto Vivace
Выконвае аркестр Skidmore College, матэрыялы сайта Musopen
Симфонія № 9 мі мінор 'З Нового Світу', Op. 95 — IV. Allegro con Fuoco
Выконвае аркестр Skidmore College, матэрыялы сайта Musopen
* *[Дапамога па прайграванні](/Вікіпедыя:Дапамога_з_медыяфайламі#Прайграванне_аўдыё-_і_відэафайлаў "Вікіпедыя:Дапамога з медыяфайламі")*

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Antonin Dvorak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11852836X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Бэлза И. Ф. Дворжак Антонин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7 : Гоголь — Дебит. — С. 594. Праверана 28 верасня 2015.
  6. BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000
  7. Antonín Dvořák. Thematic Catalogue. Bibliography. Survey of Life and Work (Export Artia, Prague, 1960).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Оперныя кампазітары
Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Альтысты Чэхіі
Памерлі ў 1904 годзе
Музыканты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1841 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Скрыпачы Чэхіі
Нарадзіліся 8 верасня
Кампазітары XX стагоддзя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Памерлі ў Празе
Рамантычныя кампазітары
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кампазітары паводле алфавіта
Кампазітары Чэхіі
Памерлі 1 мая
Кампазітары XIX стагоддзя