wd wp Пошук:

Сімфонія

Сімфо́нія (ад па-грэчаску: συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца з некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.

Класічная будова

Звычайна класічная сімфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скерца ці менуэт — у трохчасткавай форме, чацвёртая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа ісці хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сімфоніі Бетховена).

Гісторыя

Заснавальнікам класічнай мадэлі сімфоніі лічыцца Франц Іозеф Гайдн. У класічнай сімфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасць, а сярэднія пішуцца ў танальнасці, якія з’яўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасць ўсех сімфоній. Выбітныя прадстаўнікі класічнай сімфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бетховен.

Рамантычная сімфонія стала спалучэннем класічнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Развіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасці. З’яўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму з’яўлялася разнастайнасць формы, складу аркестра і шчыльнасці гучання.

Пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя і, асабліва ў XX стагоддзі строгія формы сімфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасць: сімфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сімфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сімфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстанне санатнай формы. Пасля 9-й сімфоніі Л. Бетховена кампазітары сталі ўводзіць у сімфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасць і змястоўнасць музычнага матэрыялу.

Вядомыя аўтары сімфоній

Франц Іозеф Гайдн104 сімфоніі
Вольфганг Амадэй Моцарт41 (68) сімфоній
Людвіг ван Бетховен9 сімфоній
Франц Шуберт9 сімфоній
Роберт Шуман4 сімфоніі
Фелікс Мендэльсон5 сімфоній
Гектор Берліёзнекалькі праграмных сімфоній
Антанін Леапольд Дворжак9 сімфоній
Іаганес Брамс4 сімфоніі
Пётр Ільіч Чайкоўскі6 сімфоній (а таксама сімфонія «Манфрэд»)
Антон Брукнер10 сімфоній
Густаў Малер10 сімфоній
Караль Шыманоўскі4 сімфоніі
Ян Сібеліус7 сімфоній
Сяргей Васільевіч Рахманінаў3 сімфоніі
Ігар Фёдаравіч Стравінскі5 сімфоній
Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў7 сімфоній
Дзмітрый Шастаковіч15 сімфоній (таксама некалькі камерных сімфоній)
Барыс Лятошынскі5 сімфоній
Чарлз Айвз4 сімфоніі
Вітольд Лютаслаўскі4 сімфоніі
Альфрэд Гарыевіч Шнітке9 сімфоній
Гія Канчэлі* —7 сімфоній
Кшыштаф Пендарэцкі* —7 сімфоній
Валянцін Сільвестраў* —7 сімфоній

* — Жывыя кампазітары, якія могуць павялічыць колькасць напісаных імі сімфоній.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Музычныя жанры
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак