.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Місюк. Андрэй Місюк (нар. 20 сакавіка 1981, Гродна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў казахстанскім клубе «Атырау».
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Вышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сезоне 2011 гуляў у Першай лізе за мінскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але клуб спыніў існаванне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі».
У сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у аснове на пазіцыі правага паўабаронцы, але потым страціў месца ў складзе.
У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4] і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[5], дзе на працягу чатырох гадоў дапамагаў Віталю Жукоўскаму.
У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[6], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].
У студзені 2021 года ўслед за Жукоўскім далучыўся да трэнерскага штабу барысаўскага БАТЭ[8]. У снежні 2021 года разам з Жукоўскім пакінуў БАТЭ[9].
У жніўні 2022 года вярнуўся ў «Іслач» трэнерам юнацкай каманды (2008 года нараджэння)[10], аднак хутка ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы ўвайшоў у штаб Віталя Жукоўскага, прызначанага галоўным трэнерам казахстанскага «Атырау»[11].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д3 | Нёман-2 | ![]() | 13 | 0 |
1998 | Д3 | Нёман-2 | ![]() | 21 | 0 |
1999 | Д3 | Нёман-2 | ![]() | 18 | 0 |
2001 | Д2 | Камунальнік | ![]() | 24 | 6 |
2002 | Д2 | Камунальнік | ![]() | 24 | 4 |
2003 | Д2 | Камунальнік | ![]() | 24 | 3 |
2004 | Д2 | Камунальнік | ![]() | 28 | 9 |
2005 | Д1 | Дарыда | ![]() | 21 | 2 |
2006 | Д1 | Дарыда | ![]() | 24 | 1 |
2007 | Д1 | Дарыда | ![]() | 26 | 5 |
2008 | Д1 | Гомель | ![]() | 29 | 3 |
2009 | Д1 | Гомель | ![]() | 25 | 1 |
2010 | Д1 | Белшына | ![]() | 20 | 0 |
2011 | Д2 | Партызан | ![]() | 27 | 2 |
2012 | Д2 | Гарадзея | ![]() | 23 | 2 |
2013 | Д2 | Гарадзея | ![]() | 18 | 2 |
2014 | Д2 | Іслач | ![]() | 30 | 8 |
2015 | Д2 | Іслач | ![]() | 28 | 8 |
2016 | Д1 | Іслач | ![]() | 18 | 1 |