.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аліўе́ Жыру́ (фр.: Olivier Giroud; нар. 30 верасня 1986, Шамберы, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Мілан» і нацыянальнай зборнай Францыі. Раней выступаў за французскія клубы, як «Грэнобль», «Істр», «Тур» і «Манпелье», вядомы па выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі». За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 года. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе і Лігі 1 у 2012 годзе.
Першым прафесійным клубам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 года ў выязным матчы 31 тура Лігі 2 супраць «Геньёна»[4]. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 года ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўра». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу з лікам 2:1. Усяго за два сезоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, з іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сезона 2007/08 Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасці лізе краіны.
26 чэрвеня 2012 года Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Арсеналам». Дэбютаваў за новы клуб 18 жніўня 2012 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрленда», аднак адразу замацавацца ў англійскім футболе не здолеў, праводзіўшы не вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсенал» забіў 26 верасня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковентры Сіці», якая скончылася з лікам 6:1[5]. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Вест Хэма», дзе таксама асіставаў Тэа Уолката[6]. З цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да англійскага футболу, усё часцей забіваючы мячы і адаючы галавыя перадачы. 6 лістапада ігрок забіў за клуб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульне супраць нямецкага «Шальке 04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 года Жыру атрымаў прыз лепшага іграка «Арсеналу», паводле меркаванняў заўзятараў. На канец першага сезона ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клуб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).
Пасля добрай формы, якую ігрок дэманстраваў у перадсезонных матчах сезона 2012/13, Аліўе забіў у першым матчы новага сезона Прэм’ер-лігі ў гульне супраць «Астан Вілы», аднак «Арсенал» саступіў з лікам 3:1[7]. Ужо на наступным тыдні ў гульне Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фенербахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пенальці. Праз чатыры дні, у рамках матча англійскай лігі супраць «Фулхэма» французскі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)[8]. Амаль праз тыдзень ігрок адзначыўся зноў у гульні лонданскага дэрбі супраць «Тотэнхэма», дзе забіў адзіны мяч[9]. У наступных матчах ігрок працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.
1 студзеня 2017 года забіў гол у браму «Крыстал Пэлас» з дапамогай «удара скарпіёна». Гэты гол быў пазней узнагароджаны прэміяй Пушкаша за найлепшы гол 2017 года.
У студзені 2018 года перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады[10]. У 2019 годзе разам з клубам перамог у Лізе Еўропы, а праз два гады — у Лізе чэмпіёнаў.
У ліпені 2021 года стаў іграком «Мілана»[11].
3 лістапада 2011 года галоўны трэнер зборнай Францыі, Ларан Блан, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША і Бельгіі[12]. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамейро. У гульне супраць зборнай Бельгіі Жыру з’явіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся з лікам 0:0. 29 лютага 2012 года Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Германіі, дзе французы аказаліся мацней з лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2012[13].
«Манпелье»:
«Арсенал»:
«Чэлсі»:
«Мілан»:
Францыя: