wd wp Пошук:

Шамберы

Шамберы (фр.: Chambéry) — галоўны горад французскага дэпартамента Савоя ў паўднёвых Альпах з насельніцтвам 61.000 жыхароў (2005); ў 9 км на поўдзень ад возера Буржэ, у маляўнічай, акружанай гарамі даліне; універсітэцкі горад; мае ўласны аэрапорт; размешчаны на вышыні 270 м над узроўнем мора. Недалёка ад Шамберы знаходзяцца рэгіянальныя паркі прыроды Масіф дэ Бож (Massif des Bauges) і Ля Шартрэз (La Chartreuse).

Гісторыя

Першае паселішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагоддзі Шамберы згадваецца пад імем Camberiacum; ў XIIXIII стагоддзях складае асобнае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, з’яўлялася рэзідэнцыяй герцагаў савойскіх. У XVXVIII стагоддзях Шамберы неаднаразова быў заняты французскімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Французскай рэспублікі і да 1815 года быў галоўным горадам дэпартамента Манблан. На Венскім кангрэсе Шамберы быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.

Славутасці

Замак у Шамберы

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Савоя
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы
Катэгорыя·Шамберы