.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уолкат. Тэ́а Джэймс Уолкат (англ.: Theo James Walcott; нар. 16 сакавіка 1989, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Саўтгемптан» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. Яго пазіцыя на полі — правы фланг, бо ён з’яўляецца вельмі хуткім і тэхнічным іграком, здольным адарвацца на хуткасці ад супернікаў і зрабіць якасны прастрэл ці навес у штрафную плошчу. Тэа з’яўляецца адным з самых хуткіх футбалістаў у свеце[4].
Уолкат прыйшоў у стан «святых» у сезоне 2004/05 ва ўзросце 15 гадоў і дасягнуў са сваім клубам фіналу Моладзевага Кубка Англіі. У дадатак ён стаў самым маладым іграком «Саўтгемптана» ў рэзервовай камандзе, у якой ён дэбютаваў ва ўзросце 15 гадоў і 175 дзён.
Уолкат падпісаў з «Арсеналам» кантракт 16 сакавіка 2006 года ў дзень свайго 17-годдзя[5]. У Прэм’ер-лізе Тэа дэбютаваў 19 жніўня 2006 года ў першы дзень новага англійскага сезона 2006/07[6].
У студзені 2018 года перайшоў у «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[7].
У кастрычніку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Саўтгемптан»[8]. У маі 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Саўтгемптанам», які пачаў дзейнічаць пасля заканчэння пагаднення з «Эвертанам» у чэрвені.
Тэа Уолкат гуляе ў зборнай Англіі з 17 гадоў, дзе згуляў 14 матчаў і забіў 3 галы, прычым гэтыя 3 галы ён забіў у браму зборнай Харватыі, дзякуючы ім Англія перамагла на выездзе з лікам 4:1.
«Арсенал»: