wd wp Пошук:

ФК Манпелье

«Манпелье» (фр.: Montpellier Hérault Sport Club) — французскі футбольны клуб з горада Манпелье, дэпартамент Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зліцця двух клубаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 года з’яўляецца «Стад дэ ла Масон», які здольны змясціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпелье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сезоне чэмпіянату Францыі па футболе разам з дзевятнаццацю іншымі клубамі. У 1974 годзе клуб быў набыты французскім прадпрымальнікам Луі Нікаленам, які з’яўляўся прэзідэнтам і асноўным акцыянерам клуба да 2017 года. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».

За клуб у свае часы гулялі некалькі вядомых ігракоў, у першую чаргу Ларан Блан, які з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла і Карлас Вальдэрама таксама абаранялі колеры клуба. У 2001 годзе «Манпелье» стварыў жаночую футбольную каманду.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·ФК Манпелье