wd wp Пошук:

Аляксандр Сільвестравіч Алумона

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Алумона (18 снежня 1983, Масква, РСФСР) — расійскі футбаліст нігерыйскага паходжання, нападнік клуба «Серпухаў».

Клубная кар’ера

Расія і Венгрыя

Пачаў кар’еру ў Расіі, гуляў за клубы «Чэхаў» і «Серпухаў» з Маскоўскай вобласці, але ў 2003 пераехаў у Венгрыю. За клуб «Вац-Уйбуда» ён, аднак, не згуляў ніводнага матча і на наступны год перайшоў у «Фехервар» (зараз «Відэатон»). Там выступаў паспяхова, забіў 4 мячы ў 44 сустрэчах чэмпіянату Венгрыі, гуляў у Кубку і правёў два матчы ў Кубку УЕФА.

«Нёман»

У сезоне 2007 пераехаў у Беларусь, стаў іграком гродзенскага «Нёмана». За два гады ў гродзенскім клубе забіў 19 мячоў у чэмпіянаце, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба. Акрамя таго, у 6 матчах Кубка Беларусі забіў 4 мячы. Пасля сезону 2008 перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ.

БАТЭ

У барысаўскім клубе Алумона не здолеў замацавацца ў аснове, у асноўным выхадзіў на замену, гуляў таксама ў турніры дублёраў. Тым не менш, прымаў удзел у Лізе Еўропы, 22 кастрычніка 2009 дапамог БАТЭ атрымаць першую перамогу ў групавым раўндзе еўракубкаў, ужо праз некалькі секунд пасля выхаду на замену паразіўшы браму грэчаскага АЕКа. Толькі 1 лістапада 2009, у самым канцы сезона, ён здолеў забіць свой першы мяч у чэмпіянаце за барысаўчан (у браму жодзінскага «Тарпеда»).

Не маючы шанцаў прабіцца ў аснову барысаўскага клуба, 7 ліпеня 2010 перайшоў у салігорскі «Шахцёр».

«Шахцёр»

У новым клубе Алумона адразу стаў асноўным іграком. Ужо 1 жніўня 2010, усяго праз месяц пасля пераходу, аформіў хет-трык у браму свайго былога клуба «Нёмана». Пазней, 21 лістапада 2010, яго гол дапамог «Шахцёру» перамагчы барысаўскі БАТЭ.

Сезон 2011 Алумона правёў у якасці асноўнага нападніка, забіўшы 9 мячоў.

У сезоне 2012, пасля з’яўлення ў салігорскім клубе Дзмітрыя Асіпенкі і Мікалая Януша, перастаў трапляць у асноўны склад, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матчу. У выніку пасля сканчэння кантракта ў ліпені 2012 не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб.

«Гомель»

25 ліпеня 2012 перайшоў у «Гомель», падпісаўшы паўгадовы кантракт. Дэбютаваў за новы клуб 2 жніўня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць англійскага «Ліверпула», правёўшы ўвесь матч у якасці асноўнага нападніка. У клубе, аднак, не здолеў замацавацца і ў лістападзе 2012 пакінуў «Гомель» у статусе свабоднага агента.

«Нафтан»

У сакавіку 2013 падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Дэбютаваў за новы клуб 17 сакавіка 2013 у матчы Суперкубка Беларусі супраць БАТЭ. У складзе «Нафтана» быў асноўным нападнікам, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2013 пакінуў Наваполацк і перайшоў і казахстанскі «Табол»[2].

«Табол»

У складзе «Табола» дэбютаваў 29 чэрвеня 2013 у матчы супраць «Усхода». Спачатку з’яўляўся на полі ў асноўным складзе, але потым страціў месца ў аснове і толькі выхадзіў на замены. Па заканчэнні сезону, у снежні 2013, «Табол» вырашыў не падаўжаць кантракт з нападнікам, і Алумона пакінуў кастанайскі клуб[3].

«Белшына»

У красавіку 2014 падтрымліваў форму ў складзе аматарскага клуба «Крумкачы» з Мінска[4], хоць і не мог дапамагчы гэтаму клубу ў чэмпіянаце Другой лігі, паколькі быў легіянерам.

У маі 2014 стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[5]. Дэбютаваў за бабруйскі клуб 4 мая 2014 у матчы супраць мінскага «Дынама» (1:4). У бабруйскім клубе трывала выступаў у аснове, звычайна гуляў у атацы ў пары з Мануэлем Бледам. 11 чэрвеня 2014 года забіў свой адзіны гол за «Белшыну» — у браму «Гомеля» (1:2).

«Іслач»

26 чэрвеня 2014 вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы кантракт з «Кайсарам»[6]. Але за кызылардзінскі клуб так і не зайграў з-за праблем пры афармленні неабходных дакументаў. У выніку ў жніўні 2014 зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Іслач»[7].

У сезоне 2015 стаў асноўнай ударнай сілай «Іслачы», забіўшы ў чэмпіянаце 20 галоў, чым дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У канцы сезону атрымаў траўму, але паспеў аднавіцца да пачатку чэмпіянату 2016, дзе ў 12 матчах забіў за «Іслач» 5 галоў у Вышэйшай лізе.

Пасля зыходу з каманду апынуўся ў ліку абвінавачаных у арганізацыі дагаварных матчаў. У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[8].

Вяртанне ў Расію

28 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з «Тамбовам», які стаў дэбютантам Футбольнай нацыянальнай лігі[9]. У жніўні 2017 года перайшоў у бранскае «Дынама», якое пакінуў па заканчэнні сезону 2017/18, пасля чаго далучыўся да «Серпухава»

Дасягненні

Статыстыка

(на 25 чэрвеня 2013)

Клуб Сезон Ліга
Матчы Галы Перадачы
Венгрыя
Фехервар 2004/2005 Дывізіён I 81
2005/2006 Дывізіён I 232
2006/2007 Дывізіён I 131
Беларусь
Нёман 2007 Вышэйшая ліга 2490
2008 Вышэйшая ліга 21101
БАТЭ 2009 Вышэйшая ліга 1110
Турнір дублёраў 45
2010 Вышэйшая ліга 1112
Турнір дублёраў 48
Шахцёр Вышэйшая ліга 1580
2011 Вышэйшая ліга 3095
Турнір дублёраў 10
2012 Вышэйшая ліга 1111
Турнір дублёраў 5
Гомель Вышэйшая ліга 1212
Нафтан 2013 Вышэйшая ліга 1221
Сума Фехервар Дывізіён I Венгрыі444
Нёман Вышэйшая ліга45191
БАТЭ Вышэйшая ліга2222
Дубль813
Шахцёр Вышэйшая ліга56186
Дубль5
Гомель Вышэйшая ліга1212
Нафтан Вышэйшая ліга1221

Зноскі

  1. Aleksandr Alumona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Алумона уехал в Казахстан, в «Тобол»
  3. Футбол. Александр Алумона покинул «Тобол»
  4. Александр Алумона помог «Крумкачам» обыграть минское «Торпедо»
  5. Александр Алумона заявлен за «Белшину»
  6. Алумона подписал контракт с «Кайсаром»
  7. Алумона подписал контракт с «Ислочью»
  8. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  9. Александр Алумона расторг контракт с «Ислочью»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фехервар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Бранск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вац
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта