wd wp Пошук:

Аляксандр Георгіевіч Лебедзеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў. Аляксандр Лебедзеў (нар. 14 красавіка 1985, Зажэвічы, Салігорскі раён) — былы беларускі футбаліст, нападнік.

Малодшы брат Аляксандра, Дзмітрый, таксама з’яўляецца футбалістам.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец СДЮШАР горада Салігорска, кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра правёў сезон 2006, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасля гэтага сезону перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Кубань», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь, на правах арэнды стаўшы іграком мінскага «Дынама». У 2009 годзе сталічны клуб падпісаў кантракт з нападнікам на трывалай аснове, але з-за траўмы ён гуляў мала. Пазней выступаў у Вышэйшай лізе за «Белшыну», брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

У першай палове 2012 года гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасля перабраўся ў клуб польскай Экстраклясы «Відзаў». Аднак, неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 года заставаўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы, потым вярнуўся ў «Гарадзею».

У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У жніўні 2016 года быў адлічаны з клуба за ўдзел у дагаварных матчах[3].

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[4], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[5]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць дзіцячым трэнерам[6].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
  3. Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из “Ислочи” за организацию “договорняка”
  4. “Дело о договорных матчах”. От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы
  5. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  6. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Відзаў Лодзь
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Кубань Краснадар
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта