wd wp Пошук:

Альфрэд Льюіс Кробер

А́льфрэд Лью́іс Кро́бер (англ.: Alfred Louis Kroeber, 11 чэрвеня 1876 — 5 кастрычніка 1960 гг.) — амерыканскі антраполаг і пісьменнік, даследчык культуры індзейцаў. Бацька амерыканскай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін.

Біяграфія

А. Л. Кробер нарадзіўся на ўсходзе ЗША ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Выхоўваўся ў Нью-Ёрку.

У 1892 - 1897 гг. вывучаў англійскую і класічныя мовы ў Калумбійскім універсітэце. У 1901 г. пад кіраўніцтвам Ф. Боаса абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную этнаграфіі арапаха. Цікавіўся псіхааналізам. У 1918 г. атрымаў права займацца псіхааналітычнай тэрапіяй.

Большую частку жыцця працаваў у Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе стварыў і ўзначальваў музей антрапалогіі. У 1917 - 1918 гг. узначальваў Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю.

Быў двойчы жанаты, выхоўваў 2 прыёмных і 2 сваіх дзяцей. Дачка Урсула Кробер Ле Гуін стала знакамітай пісьменніцай-фантасткай.

Памёр 5 лістапада 1960 г. у Парыжы.

Навуковыя погляды

Крытыкаваў класічны эвалюцыянісцкі падыход адносна прымітыўных і больш развітых чалавечых культур. Насуперак яму развіваў рэлятывісцкую канцэпцыю Ф. Боаса. Лічыў, што культуры развіваюцца ў сувязі з навакольным геаграфічным асяроддзем. Згодна яго меркаванню, антрапалогія павінна захоўваць і аднаўляць памяць пра знікаючыя культуры. Як аўтар падручніка па антрапалогіі (1923 г.) аказаў значны ўплыў на наступныя пакаленні даследчыкаў.

Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Мексіцы і Перу, сцвярджаў прамую сувязь паміж археалагічнай і этнічнай культурамі. Зрабіў значны ўнёсак у класіфікацыю індзейскіх моў захаду ЗША.

Як эксперт аказваў дапамогу ў усталяванні правоў індзейцаў Каліфорніі. Апрацоўваў і публікаваў індзейскі фальклор.

Публікацыі

Аўтар каля 500 публікацый. Найбольш важныя:

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1977-1978. — P. 143. — ISBN 978-84-239-4500-9
  3. Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2006. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Антраполагі ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хобакене
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук