wd wp Пошук:

Алесь Суша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суша. Алесь Су́ша, поўнае імя Алякса́ндр Алякса́ндравіч Суша (нар. 1982, Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «культуралогія»), Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «культуралогія») і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «дзяржаўнае будаўніцтва»). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.

З канца 2004 г. да 2022 г. працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. У 2022 г. стаў кіраўніком новастворанага ў структуры НАН Беларусі Цэнтра энцыклапедычных выданняў і намеснікам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Аўтар больш 500 публікацый, у тым ліку 20 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і многіх неперыядычных выданняў.

Дзейнасць

Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення. Аўтар ідэі і каардынатар распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, адказны за правядзенне работ па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.

У 2015 г. узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018). Лаўрэат Медаля Францыска Скарыны (2020).

Член журы: рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі «Культура» (2016); конкурсу творчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017), конкурсу даследчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017) і інш.

Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура».

Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Алесь Суша ля скарынаўскага арт-аб’екта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.

У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)[2].

У 2012—2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін[3][4]. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.

У 2013—2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.

У 2015—2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны ў Беларусь.

З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)

Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:

З’яўляецца складальнікам зборніка п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць» (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара «Са слаўнага горада Полацка» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў «Асветнік з Полацка» (Мінск: Беларусь, 2016), «Вільня часоў Францыска Скарыны» (Мінск: НББ, 2016) і інш. Аўтар прадмоў да кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі» (Мінск, 2017), і кнігі перакладаў «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2014, 2016, 2018, 2019). Навуковы рэдактар энцыклапедыі «Францыск Скарына» (Мінск, 2017).

Узнагароды

Бібліяграфія

Складанне электронных выданняў

Алесь Суша ў Мінску

Алесь Суша з’яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:

Удзел у факсімільным узнаўленні і перавыданні беларускіх кніжных помнікаў

Алесь Суша з’яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. http://budzma.by/news/u-minsku-prezentavali-bibliyu-skaryny-fota.html
  3. http://blr.belta.by/culture/view/kembrydzh-peradau-belarusi-lichbavuju-kopiju-vydannja-skaryny-45286-2016/
  4. http://zviazda.by/be/news/20160401/1459541856-z-vyalikabrytanii-vyarnulasya-lichbavaya-kopiya-knigi-skaryny
  5. http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/9995/ Архівавана 15 мая 2017.
  6. http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10495/ Архівавана 29 красавіка 2017.
  7. http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10596/ Архівавана 15 мая 2017.
  8. http://www.belta.by/culture/view/kniga-frantsisk-skorina-chelovek-mira-budet-predstavlena-na-vystavke-jarmarke-v-minske-231426-2017/
  9. http://bel-en.by/catalog/science/10946/ Архівавана 10 мая 2017.
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г. № 290 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Нарадзіліся 15 снежня
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Кандыдаты культуралогіі
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Нарадзіліся ў 1982 годзе
Выпускнікі БДУ
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа