wd wp Пошук:

Берасцейская Біблія

Берасцейская Бі́блія — помнік беларускага кнігадрукавання XVI стагоддзя. Назва паходзіць ад месца выдання; вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара і Піньчаўская Біблія — паводле месца выканання перакладу.

Апісанне

Арыгінальная назва: “Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone”.

Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта(польск.) бел.) поўны пераклад Святога Пісьма на польскую мову літаратурную мову XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Стаў адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэчаскай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя[1].

Брэсцкая Біблія. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Кнігу адкрывае ліст-прысвячэнне, які Радзівіл Чорны адрасаваў каралю Жыгімонту II Аўгусту.

Мае вялікі аб’ём (каля 1500 старонак) фаліянтнага фармату. Акрамя біблейскіх тэкстаў уключае прадмовы і прысвячэнні, каментарыі і прадметны паказальнік (што было ўпершыню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Надрукавана гатычным шрыфтам(руск.) бел. у дзве калонкі па 58 радкоў у кожнай. Выданне багата упрыгожана: маюцца гравіраваныя тытульныя аркушы, прыгожыя ініцыялы, 14 арыгінальных гравюр-ілюстрацый у тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы[1].

Захаваныя асобнікі

У свеце вядома больш за 130 асобнікаў (пераважная большасць з іх дэфектныя), якія захоўваюцца ў Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі і Швецыі[2]. У Беларусі асобнікі Берасцейскай Бібліі захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы і Музеі гісторыі горада Брэста[3].

Публікацыі і ўшанаванне

Зноскі

  1. 1 2 Берасцейская Біблія - 30 сведчанняў каштоўнасці
  2. 1 2 Суша, А. А. Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія / Алесь Суша. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. – 259 с., [4] л. – С. 147.
  3. 1 2 Берасцейская Біблія: Асэнсаванне шэдэўра - прэзентацыя кнігі
  4. Берасцейская Біблія: адкрыты дотык. - 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыя Брэста
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Кнігі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Радзівілы
Пераклады Бібліі
З’явіліся ў 1563 годзе
Пераклады Бібліі на польскую мову