wd wp Пошук:

Алесь Пруднікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пруднікаў. Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская губерня — 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёр[1]. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 19241930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (19321933 гг.).

У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 19351936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР19401956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.[2]

Творчасць

Творчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам Пруднікавым[3]. Падчас навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж[4]. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі[5]. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).

Выданні твораў

Зноскі

  1. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227
  2. Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.
  3. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238
  4. http://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Архівавана 6 ліпеня 2011. Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт
  5. Памяць. С. 624.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта