wd wp Пошук:

Алесь Мікалаевіч Чаркашын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаркашын. Алесь Мікалаевіч Чаркашын (27 верасня 1982, Брэст, Беларуская ССР — 28 жніўня 2015, Запарожжа, Украіна) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Тарас». «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).

Біяграфія

Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі[1]. Удзельнічаў у Плошчы 2010[2].

Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон[1].

У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь»[1].

Са студзеня 2015 года браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк[1].

Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. 28 жніўня 2015 года памёр у шпіталі.

Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, Брэсцкі раён, Беларусь.

Пасля смерці засталіся бацькі і двое братоў.

Узнагароды і ўшанаванне памяці

Гл. таксама

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 Черкашин Олександр Миколайович (укр.)
  2. R.I.P. Алесь Чаркашын — Героі не паміраюць
  3. Белсат. У Менску прэзентуюць кружэлку Алеся Чаркашына «Не здавайся!» (нявызн.).
  4. Белсат. У Віцебску пасадзілі дрэвы ў гонар беларускіх ваяроў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага (нявызн.).
  5. Радыё Свабода. У Києві відкрили меморіальну дошку загиблим у боротьбі за Україну громадянам Білорусі (фотогалерея)(нявызн.) .
  6. Белсат. У Берасці ўсталявалі помнік Алесю Чаркашыну (нявызн.).
  7. Белсат. У Чаркасах пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку (нявызн.).
  8. Белсат. «Удзел у АТО – яго асабісты выбар». На магіле Алеся Чаркашына сабраліся сябры і родныя (нявызн.).
  9. Белсат. У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (ФОТА) (нявызн.).
  10. Белсат. У Варшаве пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына (нявызн.).
  11. Радыё Рацыя. У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына (нявызн.).
  12. Радыё Рацыя. У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Запарожжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Народны Герой Украіны
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Ваенныя Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе