У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чаркасы (значэнні).
Чарка́сы (укр.: Черкаси) — горад в Украіне, цэнтр Чаркаскай вобласці і Чаркаскага раёна.
Вядомыя з 1394 года ў складзе Кіеўскага княства. Пасля Люблінскай уніі ў складзе Рэчы Паспалітай. З 1648 года — цэнтр Чаркаскага казацкага палка. Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 засталіся за Польшчай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі; з 1795 года — павятовы горад, з 1797 года — у Кіеўскай губерні. З 1932 года раённы цэнтр Кіеўскай вобласці. З 22 жніўня 1941 па 14 снежня 1943 года Чаркасы былі акупаваны нямецкімі войскамі. З 1954 года — абласны цэнтр.