.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Марк Дэвід Окслейд-Чэмберлен (англ.: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нар. 15 жніўня 1993, Портсмут, Англія) — англійскі футбаліст ямайскага паходжання, крайні паўабаронца клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Хэмпшыр. У раннім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгемптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам «Саўтгемптан». Дэбютаваў за клуб 2 сакавіка 2010 года, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 года Окслейд-Чэмберлен падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам».
29 верасня 2011 года Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які забіваў за «Арсенал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым англічанінам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[4].
У першай палове сезону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвінью, Уолкат і Аршавін. Аднак пасля ад’езду Жэрвінью на Кубак афрыканскіх нацый у Алекса з’явілася магчымасць часцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 года малады англічанін нечакана з’явіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паражэннем «кананіраў» з лікам 1:2, адзіны гол «Арсенала» забіў ван Персі пасля перадачы Чэмберлена, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.
31 жніўня 2017 года перайшоў у «Ліверпул»[5].
«Арсенал»:
«Ліверпул»
Бацька і дзядзька футбаліста — Марк Чэмберлен і Невіл Чэмберлен адпаведна, таксама, у мінулым прафесійныя футбалісты.