wd wp Пошук:

Кубак Англійскай футбольнай лігі

Кубак Англійскай футбольнай лігі (англ.: English Football League Cup, EFL Cup), больш вядомы як Кубак лігі (англ.: League Cup), — спаборніцтва, якое праводзіцца сярод англійскіх клубных каманд.

Рэгламент

Як і Кубак Англіі, гэты турнір праводзіцца па прынцыпе выбывання ўдзельнікаў пасля першага паражэння. Але ў адрозненні ад Кубка Англіі, дзе ў сезоне 2007/08 удзельнічала 731 каманда, колькасць удзельнікаў Кубка лігі абмежавана 92 клубамі — 20 прадстаўляюць Прэм’ер-лігу, а яшчэ 72 — тры дывізіёны Англійскай футбольнай лігі. Яшчэ адным адрозненнем паміж гэтымі турнірамі з’яўляецца тое, што ў паўфіналах Кубка Англіі каманды гуляюць паміж сабой два матчы, а не адзін.

Пераможца Кубка лігі атрымлівае права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Еўропы, калі ён не дамогся гэтага права іншым шляхам (калі пераможца згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, пуцёўка ў Лігу Еўропы пераходзіць камандзе з ліку тых, хто яшчэ не ўдзельнічае ні ў адным еўракубкаў, але фінішавала ў Прэм’ер-лізе вышэй за сваіх канкурэнтаў).

Гісторыя

З 1982 года Кубак лігі мянуецца па назве фундатара:

Да 2016 года турнір быў вядомы як Кубак Футбольнай лігі (англ.: Football League Cup). У 2016 годзе ў сувязі з перайменаваннем Футбольнай лігі ў Англійскую футбольную лігу адпаведна змянілася і назва кубка.

Кубак лігі лічыцца не гэткім прэстыжным, як Кубак Англіі, які мае значна багацейшую гісторыю, і ў розыгрышы якога прымаюць нават тыя клубы, якія не ўваходзяць у склад Футбольнай лігі. Магчыма, менавіта таму шматлікія клубы ў цяперашні час выстаўляюць на матчы турніру сур’ёзна саслабленыя склады, уключальных ігракоў, якія не атрымліваюць гульнявой практыкі, у тым ліку моладзь.

Пераможцы

Паказаныя апошнія перамогі і паражэнні ў фіналах турніру

Клуб Перамог Апошняя перамога Фіналіст Апошняе паражэнне
1Ліверпул9202242016
2Манчэстэр Сіці8202111974
3Астан Віла5199642020
Чэлсі5201542022
Манчэстэр Юнайтэд5201742003
6Тотэнхэм Хотспур4200852021
Нотынгем Форэст4199021992
8Лестэр Сіці3200021999
9Арсенал2199362018
Норвіч Сіці2198521975
Бірмінгем Сіці2201112001
Вулверхэмптан Уондэрэрс219800

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Футбол у Англіі
Катэгорыя·Нацыянальныя футбольныя кубкі лігі
Катэгорыя·Англійская футбольная ліга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1961 годзе