wd wp Пошук:

Хэмпшыр

Хэ́мпшыр (англ.: Hampshire) — графства на поўдні Англіі.

Адміністрацыйны цэнтр графства горад Вінчэстэр, раней быў сталіцай Англіі. Хэмпшыр з’яўляецца самым густанаселеным графствам у Вялікабрытаніі за выключэннем сталічных акругаў. Амаль палова насельніцтва Хэмпшыра пражывае ў акрузе ў рамках агламерацыі, якая ўключае ў сябе гарады Саўтгемптан і Портсмут[1]. Графства мяжуе з Дорсетам на захадзе, Уілтшырам на паўночным захадзе, Беркшырам на поўначы, графствам Сурэй на паўночным усходзе, і Заходнім Сасексам на ўсходзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па ўзбярэжжы Ла-Манша, непадалёк ад вострава Уайт.

У графстве ў свой час жылі вядомыя пісьменнікі Джэйн Осцін і Чарлз Дзікенс.

Зноскі

  1. 2011 Census - Built-up areas. ONS.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Хэмпшыр