wd wp Пошук:

Азёры Беларусі

Возера Нарач

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца больш за 10 тыс. азёр. Іх агульная плошча складае каля 2 тыс. км², агульны аб’ём вады — каля 6 км³. Азёр плошчай больш за 10 км² налічваецца 20.

Самае вялікае па плошчы возера Нарач (79,6 км²), самае глыбокае — Доўгае возера (глыбіня 53,7 м). Да найбольшых належаць азёры Асвейскае (52,8 км²), Чырвонае (40,8 км²), Лукомскае (37,7 км²), Дрывяты (36,1 км²) і інш. Найбольш азёр на поўначы краіны — у Беларускім Паазер’і і на поўдні — у Беларускім Палессі. У асобных раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) пад азёрамі да 10 % тэрыторыі.

Многія азёры ўтвараюць групы або ланцужкі, звязаныя невялікімі рэкамі і пратокамі, у іх ліку Ушацкая група азёр, якая ўключае каля 40 азёр, сістэма Браслаўскіх азёр (больш за 50), якую звязвае рака Друйка.

Паходжанне

Возера Мядзел, выгляд з космасу

Катлавіны беларускіх азёр найчасцей маюць ледавіковае (пераважна на поўначы), рачное і карставае паходжанне. Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы.

Вылучаюцца наступныя тыпы ледавіковых катлавін:

Найбольш разнастайныя абрысы берагавой лініі ў складаных катлавінах азёр, утвораных у выніку ўзаемадзеяння некалькіх фактараў; у іх плане спалучэнне буйных мысаў і ўпадзін, высокіх паўастравоў і розных па форме заліваў (Крывое, Атолава, Лепельскае возера).

Выганашчанскае возера

Па ўсёй краіне, асабліва ў басейне рэк Дняпро і Прыпяць, шмат рачных азёр-старыц. Карставыя (Вулькаўскае, Свіцязь, Сомінскае возера, Лукаўскае возера і інш.) і суфазійныя катлавіны звязаны з вышчалочваннем вапнякоў, мелу, вымываннем гліністых часціц і прасадкай грунту. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся мелкаводныя. Гэта азёры-разлівы, якія ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаныя тарфянымі балотамі (Чырвонае, Арэхаўскае, Олтушскае, Выганашчанскае возера і інш.).

Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаныя тарфянымі балотамі (Чырвонае, Арэхаўскае, Олтушскае, Выганашчанскае і інш.).

Жыўленне

У водным жыўленні азёр Беларусі пераважаюць паверхневы сцёк і атмасферныя ападкі, роля падземных вод малазначная. Узровень вады ў азёрах на працягу года амаль пастаянны, звычайна вагаецца ад 1 да 1,5 м; вясной узровень вады павышаецца, зімой і летам паніжаецца.

Флора і фауна

Да азёрнай расліннасці належыць фітапланктон (больш за 500 відаў), прадстаўлены дыятомавымі і сінезялёнымі водарасцямі. Макрафіты ўтвараюць палосы расліннасці, найчасцей уздоўж берага.

Прадстаўнікі зоапланктону займаюць сярод жывёльных арганізмаў азёр самую нізкую ступень, найбольш пашыраны галінаставусыя, весланогія рачкі. Сярод насельнікаў дна (бентас) — малюскі, алігахеты, хіранаміды, ракападобныя. У азёрах Беларусі больш за 20 відаў прамысловых рыб, найбольш каштоўныя з іх: лешч, сазан, шчупак, судак. Прамысловае значэнне маюць таксама віды, што ўзнаўляюцца або папаўняюцца штучна (напр., еўрапейскі вугор).

Выкарыстанне

Азёры выкарыстоўваюцца як крыніцы і збіральнікі вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, арашэння зямель, рэгулявання сцёку, добраўпарадкавання населеных пунктаў і стварэння воднарэкрэацыйных сістэм, турызму.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Азёры Беларусі
Катэгорыя·Азёры паводле краін