wd wp Пошук:

Ушацкая група азёр

Ушацкая група азёр, размяшчаецца ва Ушацкім, часткова ў Полацкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці, у басейне ракі Тураўлянка.

Возера Крывое, Ушацкі раён

Уключае больш за 60 азёр агульнай плошчай больш за 75 км² і аб′ёмам вады 350 млн м³. Найбольшыя: Чарсцвяцкае, Павульскае, Атолава, Паўазер’е, Янова, Бярозаўскае, Крывое, Гомель. Вадазбор 803 км², пераважна разараны, прадстаўлены комплексам ледавіковых і водна-ледавіковых форм рэльефу. Спалучэнне розных тыпаў катлавін, озавых град, якія іх акружаюць, і камавых узвышшаў, часта парослых лесам, стварае маляўнічы ландшафт. Азёры злучаны невялікімі шматлікімі рэкамі, ручаямі, канавамі; праз шэраг азёр цячэ рака Дзіва. 3 пабудовай плаціны перад возерам Гомель узровень Ушацкай групы азёр зарэгуляваны. Азёры з′яўляюцца месцам адпачынку і турызму. Возера Крывое як эталон чыстых мезатрофных вадаёмаў аб′яўлена азёрным заказнікам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Азёры Беларусі
Ушацкая група азёр
Азёры Віцебскай вобласці
Ушацкая група азёр