wd wp Пошук:

Саро

Саро́[1] — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца, на мяжы з Сенненскім раёнам, за 18 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Плошча паверхні возера 5,31 км². Даўжыня 9,47 км, найбольшая шырыня 0,91 км. Найбольшая глыбіня дасягае 36,3 м. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 20—25 метраў. У заходняй частцы схілы спадзістыя вышынёй да 10 м, на поўначы сугліністыя вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, на поўначы — 0,1—0,2 м. Шырыня літаральнай зоны ад 10—15 м на ўсходзе возера да 40 метраў на захадзе. Літараль пясчаная. Падводная частка катлавіны жолабападобнай формы. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,04 га. Дно возера выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі (каля 45 % плошчы). Глыбакаводная частка дна глеістая.

Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі. Адзін з ручаёў злучае Саро з азёрамі Тросна і Ходцы. На поўначы выцякае ручай у Астровенскае возера. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 5—40 метраў (трыснёг, чарот). Да глыбіні 5 м растуць рдзесты, рагаліснік, эладэя, імхі.

У возеры водзяцца судак, шчупак, акунь, плотка, сняток, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Засор’е, Холм, Паўлавічы, Берашова, Навасёлкі, Засценкі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты