wd wp Пошук:

Лукомскае

Луко́мскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула.

Плошча паверхні 36,7 км², даўжыня 35 км, найбольшая глыбіня — 11,5 м, сярэдняя — 6,6 м.

Назва ад старажытнага слова «лука», што значыць выгін, круты паварот ракі, нізкі ці лясісты мыс.

Возера ледавіковага паходжання, запруднага тыпу. Катлавіна выцягнута мерыдыяльна. Даўжыня берагавой лініі 36 км. Берагі малапарэзаныя, пераважна спадзістыя, зараслі травой, хмызняком, лесам.

Дно зніжаецца да сярэдзіны, на поўначы і на паўднёва-ўсходнім напрамку знаходзяцца водмелі і астравы, якіх 5 (агульнай плошчай 0,7 км.). Літараль складзена з пясчана-ілістых, радзей з тарфяністых адкладаў. Прафундаль азёрнай чашы выслана аліўкавымі крэменязёмістымі сапрапелямі. Ваганні ўзроўню вады за год складаюць 0,44 м, найбольшыя ў 1956 годзе даходзілі да 0,79 м.

Ледастаў пачынаецца ў снежні, заканчваецца ў сярэдзіне красавіка. Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў ліпені—жніўні складае ад 17,6 да 22,7 °C. Вада насычана кіслародам.
У паўночнай частцы возера 5 астравоў агульнай плошчай каля 0,7 га (Прачыста, Рыбны, Бяздзедава, Высокі).

Возера праточнае: у яго ўпадае рака Цытранка і ручаі (у тым ліку, з возера Святое), сцёк вады праз раку Лукомку. Вадазбор узгорысты, на поўдні — плоская забалочаная нізіна.

Возера багатае рыбай. Водзяцца лешч, плотка, акунь, гусцяра, шчупак, верхаводка, сіг, сом, язь, лінь, мянтуз, карась.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Улы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак