wd wp Пошук:

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі — адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. 27 верасня 1940 СНК БССР зацвердзіў новы Статут АН БССР, згодна з якім ўстановы АН БССР падзяляліся на тры Аддзяленні — Аддзяленне грамадскіх навук, Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук і Аддзяленне тэхнічных навук. У 1940—1946 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1947—1958 — Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1959—1962 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1963—1987 — Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук, у 1987—1998 гг. — Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі. Пад сучаснай назвай з 1998.

Гісторыя

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1940—1946)

Сталінскія рэпрэсіі другой паловы 1930-х гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. быў расфарміраваны Фізіка-тэхнічны інстытут.

З гэтай прычыны стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі працягвалі функцыянаваць Інстытут торфу і некаторыя хімічныя лабараторыі. Неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ў 1944 была адноўлена праца Інстытута хіміі і Інстытута торфу ў Мінску.

2 снежня 1944 года ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР ствараецца Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія спецыялісты Інстытута геалогіі сышлі на фронт і ў партызанскія атрады. Аднак працы па выяўленні мінеральнай сыравіны не спыніліся: частка беларускіх навукоўцаў вяла геалагічныя працы ў іншых раёнах Савецкага Саюза. У час фашысцкай акупацыі большасць матэрыялаў па геалогіі рэспублікі загінула. У 1942 г. у Казані Прэзідыум АН БССР даручыў інстытуту распрацоўку тэмы «Выкарыстанне прыродных выкапняў Беларусі пры аднаўленні разбуранай фашысцкімі войскамі народнай гаспадаркі БССР». Ужо ў 1945 г. Інстытут геалагічных навук АН БССР зноў пачаў сваю працу ў Мінску.

У 1946 Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры пераўтвараецца ў Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.

Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР (1947—1958)

Такім чынам, па стане на канец 1958 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

13 красавіка 1959 Прэзідыум АН БССР прыняў рашэнне аб падзеле Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук на Аддзяленне фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук і Аддзяленне тэхнічных навук.

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1959—1962)

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 22 красавіка 1960 № 425 «Аб мерах па ўпарадкаванні выкарыстання і ўзмацненні аховы водных рэсурсаў СССР» і распараджэннем Прэзідыума Акадэміі Навук БССР ад 14 лютага 1961 года № 10 быў створаны Інстытут водных праблем АН БССР.

Такім чынам, па стане на канец 1962 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР (1963—1987)

Такім чынам, па стане на пачатак 1987 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

У 1987 згодна з пастановай Прэзідыума АН БССР Аддзяленне набыло назву Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі.

Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (1987—1998)

Такім чынам, па стане на пачатак 1998 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі НАН Беларусі складалася з наступных інстытутаў:

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі (з 1998)

Склад Аддзялення

Па стане на 1 студзеня 2021 г. склад Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі выглядаў наступным чынам:

Па стане на 1 студзеня 2009 г. у Аддзяленне ўваходзілі 14 акадэмікаў і 17 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, у замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 5270 чалавек, у тым ліку 1580 даследчыкаў, 132 дактары і 428 кандыдатаў навук.

Акадэмікі-сакратары Аддзялення

Напрамкі даследаванняў

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з’яўляюцца:

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 января 1978 г. № 8 «О признании утратившими силу решений Правительства БССР по вопросам науки» — ПЕРЕЧЕНЬ утративших силу решений Правительства БССР по вопросам науки, п. 17
  2. История (нявызн.) (недаступная спасылка). Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной Академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2009.
  3. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 2 декабря 1994 г. №220 “Об увековечении памяти В.А.Белого” (нявызн.). Право. Праверана 10 жніўня 2009.
  4. Навука. — 2020. — 19 кастрычніка. — С. 3
  5. Навука. — 2020. — 6 ліпеня. — С. 2.
  6. Веды. — 2014. — 15 верасня. — С. 2

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навука ў Беларусі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Навуковыя арганізацыі Беларусі