wd wp Пошук:

Фёдар Пятровіч Вінакураў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінакураў. Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (17 лютага 1900, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — 15 чэрвеня 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954)[1].

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ[1].

З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].

Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1]гг.

Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне[1].

Асноўныя працы

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]:

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Винокуров Фёдор Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114—115. — 737 с.
  2. 1 2 Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Міністры воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Акадэмікі АА СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балашоўскім павеце
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак