wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Жданок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жданок. Сяргей Аляксандравіч Жданок (нар. 20 студзеня 1953, Мінск) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1953 года ў Мінску.

У 1976 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. З 1979 года — інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 года — загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У 2002—2004 гадах — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2004 года — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. У 2005—2009 гадах — дырэктар Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У цяперашні час — старшыня навукова-тэхнічнага савета навукова-вытворчага прадпрыемства «Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі».

Навуковыя працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных прыкладанняў. Заклаў тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцяў газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў у 1980 годзе эфект «звышраўнаважнай» іанізацыі малекулярных газаў, які быў пасля знойдзены эксперыментальна ў ЗША. Стварыў аналітычную тэорыю малекулярных СА-лазераў, якая легла ў аснову распрацоўкі ў СССР магутных квантавых генератараў, якія маюць высокія значэнні каэфіцыента карыснага дзеяння. Распрацаваныя ім падыходы да аналізу працэсаў гарэння ў порыстых сістэмах прывялі да стварэння новага класа ачышчальных прылад, радыяцыйных награвальнікаў і хімічных рэактараў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены сінтэз вугляродных нанатрубак у нераўнаважных умовах, што важна для вытворчасці і прымянення вугляродных нанаструктураваных матэрыялаў (нанаэлектроніка, будаўнічыя і канструкцыйныя матэрыялы, біямедыцына).

Узнагароды і прэміі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня