wd wp Пошук:

Станіслаў Аляксандравіч Астапчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапчык. Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (7 верасня 1935, Мар’іна Горка — 1 снежня 2015) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986), член-карэспандэнт (1984). Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 верасня 1935 года ў Мар’інай Горцы.

У 1960 годзе скончыў БДУ. З 1960 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі, з 1982 года намеснік дырэктара гэтага інстытута, з 1983 — яго дырэктар. У 1984 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1986 г. — акадэмікам АН БССР. Адначасова з 1987 г. акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі АН БССР. Таксама з 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук».

Памёр 1 снежня 2015 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Дзейнасць

Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе.

На працягу шэрага гадоў браў удзел у даследаваннях па тэрмакінэтыцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву. Працаваў над вызначэннем прычын высокай хуткасці звароту і рэкрышталізацыі пры хуткім нагрэве. Распрацоўваў разам з іншымі навукоўцамі інстытута асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі, якія сталі базай для шырокага ўкаранення адпалу металаў са звышвысокімі хуткасцямі.

Вынікі гэтых даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіях М. Н. Бадзякі, С. А. Астапчыка і Г. Б. Ярашэвіча «Тэрмакінэтыка рэкрышталізацыі» (1968), «Зваротапаліганізацыя» (1970), «Мартэнсітна-старэлыя сталі» (1976); М. Н. Бадзякі і С. А. Астапчыка «Электратэрмаапрацоўка сплаваў з адмысловымі ўласцівасцямі» (1977). С. А. Астапчык браў удзел у распрацоўцы метадаў лазернай мадыфікацыі паверхні, тэрмаўмацавання.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня