wd wp Пошук:

Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плескачэўскі. Ю́рый Міха́йлавіч Плескачэ́ўскі (нар. 22 кастрычніка 1943, с. Садовае, Цалінаградскі раён, Казахская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1991), доктар тэхнічных навук (1984), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут ў 1965 годзе.

З 1966 года старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер Аддзела механікі палімераў АН БССР.

З 1969 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 19721979 гадах загадчык сектара, вучоны сакратар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР. У 1979—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара, з 1989 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 19912002 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя. В. А. Белага НАН Беларусі, адначасова ў 19941998 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах прафесар гэтай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У 2002[1]2003 гадах віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі і адначасова са снежня 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2003[2]2005[3] гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2007 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

З 2009 года старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла НАН Беларусі.

З 1996 года галоўны рэдактар ​​міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Матэрыялы, тэхналогіі, інструменты».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне механікі і тэхналогіі металапалімерных сістэм, упершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэнні, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеянні з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэліраванне аб’ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх. Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходак.

Узнагароды

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2002 г. № 222 «О назначении Ю. М. Плескачевского вице-президентом Национальной академии наук Беларуси»
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 591 «О назначении Ю. М. Плескачевского Председателем Комитета по науке и технологиям при Совете Министров Республики Беларусь»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 г. № 278 «Об освобождении Ю. М. Плескачевского от должности Председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акмолінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь