.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Адам Дэвід Лалана (англ.: Adam David Lallana; нар. 10 мая 1988, Сент-Олбанс) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і былы гулец нацыянальнай зборнай Англіі.
У 2000 годзе перайшоў з акадэміі «Борнмута» ў акадэмію «Саўтгемптана» за 3000 еўра. Дэбютыраваў за «Саўтгемптан» 23 жніўня 2006 года ў матчы супраць «Ёвіл Таўна».
28 красавіка 2008 года забіў свой першы гол за «Саўтгемптан» у матчы супраць «Вест Бромвіча»[3], у тым жа сезоне стаў рэгулярным гульцом “святых” і 29 жніўня 2008 года падпісаў новы трохгадовы кантракт.[4]
У сезоне 2009/2010 забіў 20 галоў ва ўсіх турнірах, гэта быў і застаецца рэкорд Адама па галам у сезоне, таксама стаў другім у гісторыі «Саўтгемптана» хто за сезон забіў столькі галоў як паўабаронца.[5]
7 студзеня 2011 года падпісаў з «Саўтгемптанам» новы кантракт да лета 2015 года.[6]
У сезоне 2011/2012 мог стаць лепшым гульцом свайго клубу, але прайграў гэта званне свайму аднаклубніку Рыкі Ламберту. У тым сезоне Лалана у Чэмпіёншыпе забіў 11 галоў і аддаў 10 асістаў.[7]
19 жніўня 2012 года дэбютыраваў у Англійская Прэм’ер-лізе у матчы супраць «Манчэстэр Сіці» [8], у тым сезоне ў Англійскай Прэм’ер-лізе сыграў 30 матчаў, забіў 3 галы і аддаў 6 асістаў.[9]
У сезоне 2013/2014 сыграў усе 38 матчаў у лізе, забіў 9 галоў і аддаў 8 асістаў.[10]
1 ліпеня 2014 года перайшоў у «Ліверпул» за 25 мільёнаў фунтаў.[11]
Дэбютыраваў за “мерсісайцаў” 13 верасня 2014 года ў матчы Англійская Прэм’ер-лігі супраць «Астан Вілы» [12]
29 снежня забіў два галы ў матчы супраць Суонсі Сіці.[13]
У сваім першым сезоне сыграў у лізе 27 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 3 асісты.[14]
У сезоне 2015/2016 стаў ключавым гульцом каманды Юргена Клопа, і выйшаў з камандай у фінал Лігі Еўропы і Кубка Англійскай футбольный лігі, абодва матча “чырвоныя” прайгралі.[15][16]
Сезон 2016/2017 стаў лепшым для Лаланы ў «Ліверпуле», у ім Адам забіў 8 галоў і аддаў 7 асістаў у 31 матчы лігі.[17]
Практычна ўвесь сезон 2017/2018 Адам прапусціў з-за траўмы, але змог выйсці ў фінале Лігі Чэмпіёнаў дзе выйшаў на замену на 31 хвіліне, той фінал “чырвоныя” прайгралі.[18]
У сезоне 2018/2019 зноў палучыў траўму і сыграў толькі 13 матчай у лізе, гэта хужэйшы сезон Адама ў «Ліверпуле» па статыстыцы, так як ён не забіў ніводнага галы і не аддаў ніводнага асіста,[19] але “мерсісайцы” упершыню за 14 гадоў выйгралі Лігу Чэмпіёнаў.[20]
Сезон 2019/2020 Лалана прасядзеў у запасе, нярэгулярна выходзячы на замену, але выйграў Англійскую Прэм’ер лігу, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.[21]
27 ліпеня 2020 году перайшоў у «Брайтан энд Хоўв Альбіён» як свабодны агент, з “чайкамі” падпісаў кантракт на тры гады.[22] Таксама вядома, што Лалана ўзяў 14 нумар, а не 20.
Дэбютыраваў за «Брайтан энд Хоўв Альбіён» 29 жніўня ў матчы супраць «Чэлсі».[23]
28 лісапада выйшаў на замену супраць Ліверпула, але быў заменены назад з-за траўмы.[24]
Першы гол за «Брайтан энд Хоўв Альбіён» забіў 6 сакавіка ў матчы Англійскай Прэм’ер-лігі супраць Лестэр Сіці, той матч быў прайграны з лікам 2-1.
Дэбютыраваў за зборную 15 лістапада 2013 года ў матчы супраць Чылі.[25]
12 траўня 2014 года папаў у заяўку зборнай на Чэмпіянат свету, там ён сыграў 3 матчы.[26][27]
Быў вызваны на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016, дзе ён сыграў 3 матчы.[28]
Свой першы гол за зборную забіў 4 верасня 2016 года ў матчы супраць Славакіі, гэта быў адзіны гол у той гульне.[29]
Не папаў у заяўку зборнай на Чэмпіянат свету па футболе 2018 з-за траўмы.[30]
Таксама не папаў у заяўку зборнай на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020.[31]
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)